Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў  5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by. За гады свайго існавання Фестываль стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі і той унікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцяў.

Сёлета Аргкамітэт дае магчымасць усім неабыякавым стаць  суарганізатарамі Фестывалю, а менавіта далучыцца да яго правядзення.

Заходзьце на сайт ulej.by і, знайшоўшы там “aDNaK! – ген беларускага крэатыву”, спрычыніцеся да яго абуджэння!

Зрабіце  свой ўнёсак у развіццё беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі.

Ад Аргкамітэта і партнёраў Фестывалю – спецыяльныя сувеніры, падарункі і магчымасць удзельнічаць у актыўнасцях падчас фестывальнага дня. Больш за тое – у вас з’яўляецца ўнікальны шанец узяць удзел у працы журы ці нават уручыць Гран-пры найлепшым стваральнікам беларускай рэкламы!

Зробім фестываль аDNаK! разам!