Каманда праекту "Heta Belarus Dzietka" збірае грошы на 2 новыя кнігі пра Беларусь!

«Heta Belarus Dzietka» - гэта кніга-бестсэлер, напісаная на аснове матэрыялаў аднайменнага блога. Аўтарамі кнігі з’яўляюцца Марыя Чаракова і Марта Чарнова.

З 30 марта по 18 мая каманда праекту Heta Belarus Dzietka праводзіць краудфандынг-кампанію (збор сродкаў), арыентаваную на беларускую і замежную аўдыторыю. ЗАСТАЛОСЯ яшчэ 3 дні, каб падтрымаць праект

“Мы нарадзіліся на Беларусі, а выраслі ў Галяндыі і ЗША, адпаведна. Пасля мы ў розны час вярнуліся на Беларусь і вось ужо два гады працуем над нашым сумесным праектам. Місія праекту складаецца ў папулярызацыі Беларусі ў свеце. Праз вясёлыя коміксы і блогі мы распавядаем пра краіну замежнікам, а таксама імкнемся прыцягнуць да нашай місіі беларусаў за мяжой”, - распавядае Марыя Чаракова, адзін з аўтараў папулярнай кнігі коміксаў.

Мэта краудфандынгавай кампаніі – сабраць мінімум 125 000 000 мільёнаў беларускіх рублёў (6000 даляраў ЗША ў эквіваленце) на ВЫДАННЕ ДЗВЮХ НОВЫХ КНІГ, напісаных з гумарам і праілюстраваных у стыле ўпадабанай ўсім кнігі коміксаў “Heta Belarus Dzietka”. Першая з іх – ДЗІЦЯЧАЯ КНІГА, заснаваная на беларуская казцы, другая – кніга ПРА ГІСТОРЫЮ Беларусі часоў ВКЛ і Расейскай імперыі. Адметнай асаблівасцю кампаніі з’яўляецца супрацоўніцтва Heta Belarus Dzietka з беларускімі майстрамі handmade і дызайнерамі, якія ўжо стварылі эксклюзіўныя вырабы для праекта. Абедзве кнігі, як і першая кніга аўтараў будуць напісаны на беларускай і англійская мовах.   Дзяўчаты спадзяюцца сабраць болей за пазначаную суму, бо ў іх ёсць шмат ідэй і планаў, каб развіваць Беларускую мову і праслаўляць краіну ў свеце. Напрыклад, яны ужо працуюць над інтэрактыўным гідам па Мінску.

Міжнародную краудфандынг-кампанію Heta Belarus Dzietka праводзіць на беларускай платформе Ulej.by, такім чынам мы не толькі збіраем сродкі для свайго праекту, але і садзейнічаем развіццю новага для Беларусі спосаба фінансавання праектаў.

Падчас краудфандынг-кампаніі каманда не толькі збірае грошы на 2 новыя кнігі, але і праводзіць цікавыя мерапрыемствы і нават разам з сеткай кафэ "Terra Pizza"  правялі конкурс і стварылі новы прадукт - беларускую піцу. Зараз піцу "Heta Belarus Dzietka" можна пакаштаваць ва ўсіх кафэ Мінска. Да дня кнігі, 23 красавіка, каманда зрабіла відэа, прысвечанае гэтаму святу. Зусім хутка каманда плануе зрабіць арт-праект з беларускімі грашыма, якія выходзяць з абарачэння.

Кожны месяц артыкулы блога «Heta Belarus Dzietka» публікуюць у часопісе OnAir авіякампаніі Belavia; плануецца запуск сумеснай праграмы «Heta Belarus Dzietka» і амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь па прыцягненню турыстаў у нашу краіну.

ПАДТРЫМАЦЬ  праект “Heta Belarus Dzietka” можна па спасылцы: http://ulej.by/project?id=44135

Трэба выбраць пакет падарункаў, які вам падабаецца, і здзейсніць плацеж з дапамогай зручнай формы аплаты. Можна таксама падтрымаць любой сумай і націснуць "Поддержать проект".

Сачыць за краудфандынг-кампаніяй Heta Belarus Dzietka можна па хэштэгах: #hetacfdzietka #hetabelarusdzietka

Па ўсіх пытаннях,  а таксама з любымі ідэямі і прапановамі можна пісаць камандзе на email: etobelarusdetka@gmail.com