Помнік Францыску Скарыну ў Празе

Помнік Францыску Скарыну ў пражскім раёне Градчаны быў пастаўлены ў 1996 годзе. Вышыня яго разам з гранітным п’едэсталам больш за два с паловай метры.

Непадалёк ад статуі ляжыць валун (яго прывезлі з Мінска разам з помнікам). На бронзавым лісце, прымацаваным да яго, на беларускай і чэшскай мовах напісана пра дзейнасць Скарыны ў Празе. У Празе Скарына доўгі час жыў і працаваў. Па меркаванні некаторых гісторыкаў, тут жа знаходзіцца яго магіла. Менавіта ў Празе ён надрукаваў “Псалтыр”, які лічыцца першай беларускай друкаванай кнігай. Акрамя помніка ў Празе ёсць мемарыяльная дошка нашаму земляку. Яна ўсталявана ў двары самай старой бібліятэкі Клеменцінума ў Празе. Тэкст на беларускай і чэшскай мовах гаворыць: “У 1517-1519 гадах у Старым Месцы выдатны беларускі навуковец Францыск Скарына аддрукаваў сваю першую Біблію на беларускай мове”. Менавіта ў гэтым месцы Васіль Быкаў даў сваё апошняе інтэрв’ю.