Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Ніла Гілевіча

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча яго родным, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Творчасць Ніла Гілевіча блізкая чытачам розных пакаленняў і па праве займае асаблівае месца ў айчыннай літаратуры. У яго паэзіі знайшлі адлюстраванне высокія маральныя ідэалы, любоў да Радзімы, павага да народа», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што памяць пра Ніла Гілевіча як пра аднаго з яркіх майстроў слова захаваецца ў сэрцах прыхільнікаў беларускай літаратуры.

БелТА