Помнік М.Багдановічу ў Яраслаўлі

У 1994 годзе ў Яраслаўлі, каля будынка мужчынскай гімназіі, дзе вучыўся Максім, яму паставілі помнік.

Адметна, што да гэтага ў Яраслаўлі ўжо быў помнік бацьку Максіма. Этнограф Адам Багдановіч быў ўганараваны за грамадскую і навуковую дзейнасць у гэтым расійскім горадзе. Прыклад такога “сямейнага” помніка ёсць толькі ў Францыі – Дзюма-бацьку і Дзюма-сыну.