У гайнаўскай беларускай бібліятэцы пачаліся Дні адкрытых дзвярэй

Пачаліся дні адкрытых дзвярэй у беларускай бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Біблятэка мае сваіх пастаянных чытачоў, але хоча таксама шырэй зацікавіць беларускай літаратурай маладое пакаленне.

«Мы маем багаты і цікавы кнігазбор» – кажа бібліятэкарка Ангеліна Масальская:

— Тут можна знайсці кнігі пачынаючы з мастацкай літаратуры і гісторыі па этнаграфію, фальклор, дзіцячую літаратуру, вершы, творы пісьменнікаў, рэлігія. І газеты, і часопісы на беларускай мове і ня толькі такія, што выдаюцца на Беласточчыне, але перад усім у Беларусі.

Першымі ўстанову наведалі вучні Гайнаўскага комплексу школаў №3.

Беларуская бібліятэка запрашае ўсіх зацікаўленых. Дні адкрытых дзвярэй працягнуцца да 23 сакавіка.