Беларусы Чарнігава сустрэлі вясну

Беларускае нацыянальнае культурнае таварыства "Сябры" г. Чарнігава 5 сакавіка правяло чарговую сустрэчу ў гарадскім Арт-клубе на тэму «Сустрэча з вясною». Мужчынскі склад таварыства павіншаваў сябровок з Жаночым Днём 8-га сакавіка. Падарылі жанчынам кветкі і шмат вершаў і песень пра каханне.

На свяце быў госцем цыганскі барон Чарнігаўшчыны Пётр Главадскі з жонкаю. Ён для выдатнай паловы выканаў песні пад гітару.

У праграме гучалі беларускія песні, вершы, анекдоты. Не абышлося і без віктарыны з прызамі.

Усіх прысутных на свяце частавалі нацыянальнымі беларускімі стравамі. Больш за ўсё спадабаліся дранікі.

Святкаванне доўжылася 8 гадзін. Разышліся па дамах у выдатным вясновым настроі.