У пошукі цудаў свету – разам з “Гарбузікам”!

Ужо другі нумар літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха “Гарбузік” выйшаў у бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”!

Яркі сябра ўсіх дапытлівых беларусікаў запрашае ў захапляльныя пошукі цудаў свету!

“Гарбузік” падрыхтаваў цікавыя энцыклапедычныя факты, гульню-падарожжа, крыжаванку і хітрыя загадкі. Вас чакае новая гісторыя пра цудоўную Лахнэску ад казачніцы Алены Масла, майстар-клас па вершаскладанні ад паэткі Марыі Мартысевіч, займальныя тэсты па беларускай міфалогіі, коміксы, вершыкі і многае іншае.

З самаробкай ад Насты Глушко “Гарбузік” вучыць гукаць вясну, праводзіць фізічныя доследы з прафесарам Мазгакруцікавым і нават спяваць песні Толкінавых гномаў у перакладзе паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

Падрабязней пра стваральнікаў альманаха “Гарбузік” чытайце ТУТ!

Другі нумар альманаха шукайце ў кнігарнях:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19); “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Галіяфы” (вул. Старавіленская, 6).

А таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by.