Выйшаў лютаўскі нумар літаратурнага бюлетэня "Кніганоша"

Адкрывае нумар гутарка з пісьменнікам, перакладчыкам, літаратуразнаўцам Анатолем Івашчанкам. Анатоль распавёў пра сваю новую кнігу “Анаталогія”, свае музычныя эксперыменты і падзяліўся поглядам на беларускае літаратуразнаўства.

У рубрыцы “Імпрэзы” чытайце рэпартаж пра паэтычны слэм, які праходзіў у межах фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.

Як заўсёды, у нумары “Кніганошы” вы знойдзеце інфармацыю пра шэраг навінак беларускага кнігадруку, сярод іх: Голубеў В. Ф., Кітурка I. Ф. “Гісторыя Беларусі ад пачатку XIX ст. да 1945 г.”, Барадулін Рыгор. “Каб аднойчы” (укладальнік Алесь Камоцкі; фота Джон Кунстадтэр), Ніцшэ Фрыдрых. “Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому” (пераклад з нямецкай мовы Васіля Сёмухі) і інш.