Бельск Падляшскі ў гуках «Беларускай песні»

Раённы адбор фестывалю «Беларуская песня» прайшоў у Доме культуры  Бельска Падляшскага (Польшча).

На сцэне выступілі 30 выканаўцаў з Бельска Падляшскага ды ваколіц. Сярод іх быў калектыў «Вянок», які дзейнічае пры ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання ў Бельску. Кажа сябра калектыва Марта Зінкевіч:

– Мы ў гэтым конкурсе прымаем удзел ужо шмат гадоў. Мы вельмі любім спяваць на гэтым конкурсе. Думаю, у нас атрымалася заспяваць так, як мы хацелі. Мы шмат працавалі для таго, каб наш выступ так выглядаў. Словы да адной з нашых песень напісаў дырэктар нашага ліцэя спадар Андрэй Сцепанюк.