Бюлетэнь “Беларусы ў свеце” цяпер у новым дызайне!

Інфармацыйны бюлетэнь  “Беларусы ў свеце”, які выдае Згуртаванне “Бацькаўшчына”,  атрымаў новае, больш сучаснае аблічча. Першы ў гэтым годзе нумар бюлетэня (а гэта ўжо 164-ы нумар!) выйшоў у новым дызайне.

Па-ранейшаму на старонках бюлетэня Вы можаце пазнаёміцца з навінамі пра дзейнасць МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і кампаніі “Будзьма беларусамі!”, даведацца пра найбольш цікавыя навіны з жыцця беларускіх суполак у розных краінах свету, якія адбываліся цягам папярэдняга месяца. Таксама  традыцыйна ў бюлетэні змешчаны віншаванні сябраў Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, якія нарадзіліся ў лютым, і каляндар памятных дат на бягучы месяц.

Спадзяемся, што новы дызайн бюлетэня спадабаецца чытачам. Прыемнага чытання!

"Беларусы ў свеце" № 164 (студзень 2016)