Паэтычны слэм усіх закаханых прымае заяўкі на ўдзел

Заяўкі ад усіх ахвотных прымаюцца з 18 студзеня да 1 лютага 2016 г. Канчатковы спіс удзельнікаў будзе сфарміраваны на конкурснай аснове.

12-14 лютага 2016 г. у Мінску адбудзецца штогадовы міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», у межах якога пройдзе слэм — паэтычнае спаборніцтва, дзе аўтары чытаюць свае вершы і атрымліваюць адзнакі ад глядацкай залі за змест і артыстызм.

Як падаць заяўку:

Загрузіце на youtube відэа, дзе вы чытаеце адзін уласны верш, і дашліце спасылку на ролік на электронны адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Слэм”, а таксама пакінуўшы ў ім свае кантакты: імя, прозвішча, нумар тэлефона. Якасць відэа не мае прынцыповага значэння, яно можа быць знятае і на смартфон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэл. (017) 200-80-91 і электроннай пошце sbp@lit-bel.org

 

Аргкамітэт фестывалю