Уладзімір Арлоў стаў лаўрэатам балгарскай міжнароднай літаратурнай прэміі «Алека»

Прэмія, заснаваная ў 1966 г. і названая ў гонар класіка балгарскай літаратуры ХІХ ст. Алека Канстанцінава, прысуджаецца за літаратурныя творы гумарыстычнага зместу.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася гэтымі днямі ў родным горадзе А.Канстанцінава — Свіштаве.

Сярод ранейшых лаўрэатаў прэміі «Алека» Генрых Бёль, Уільям Сараян, Марыс Друон, Марці Ларні, Васіль Аксёнаў ды іншыя вядомыя пісьменнікі. Па-балгарску творы Ул.Арлова загучалі дзякуючы знакамітай перакладчыцы Пенцы Кыневай.