Калядная Ялінка ў Саўт Рывэры

У горадзе Саўт-Рывэр,  штат  Нью-Джэрзі, дзе даўно жыве шматлікая  беларукая грамада,  штогод пасля Калядаў ладзіцца святкаваньне беларускай Каляднай Ялінкі.

Падзея адбылася ў залі Беларуска-Амерыканскага цэнтра, што стаіць ужо больш за сорак гадоў побач праваслаўнай царквы св. Еўфрасіьнні Полацкай. У  нядзелю 10-га студзеня пасля багаслужбы новы настаяцель прыходу а. Канстанцін прывітаў і блаславіў удзельнікаў святочнай імпрэзы  і прысутных гасьцей.Праграма сьвяткаваньня  была традыцыйная: сьпяваньне калядак, дэкламаваньне вершаў, народныя танцы, музыка . Сястрынства прыходу падрыхтавала смачны абед, а затым адбыліся гульні й танцы. Пад канец сцэнічнай праграмы прыбыў гучна сустрэты Сьв. Мікалай з мяхом падарункаў. Разам з дзецьмі радаваліся й бацькі ды ўспыхвалі фотаапараты.

Свята падрыхтавалі дасьведчаныя рэжысёркі спадарыні Таццяна Дзямешчык і Віла Ляўчук пры дапамозе ўдзячных прыхаджанаў.

 

Янка Запруднік, фота Надзеі Запруднік