Навіны з жыцця беларускай дыяспары ў Томску

Пра навіны з жыцця беларусаў Томскай вобласці піша старшыня Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў у Томскай вобласці» Любоў Адаскевіч.

Любоў Адаскевіч

Адшумеў 15-гадовы юбілейны год нашай дыяпары. Прайшло асэнсаванне дзейнасці, і ў яркіх фарбах адзначана свята. Але жыццё аўтаноміі працягваецца ....

Вялікая і сур'ёзная праца па ўдзелу ў Гранце, які праводзіцца адміністрацыяй Томскай вобласцi для некамерцыйных арганізацый, завяршылася чарговым поспехам. 720000 тысяч рублёў выдзелена на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў у рамках праекта "У адзінстве - наша сіла».Трэба сказаць, што ўсе мерапрыемствы аўтаноміі накіраваны на прапаганду беларускай культуры, стварэнне пазітыўнага іміджу аўтаноміі, рашэнне праблем міжнацыянальнай згоды.

У снежні 2015 года члены аўтаноміі прынялі ўдзел у святкаванні 25-гадовага юбілею ўкраінскай дыяспары, прынялі ўдзел у Навагодняй праграме армянскай дыяспары. Ідзе падрыхтоўка да прэзентацыі рэдкай кнігі «Хутчэй у Томск», дасланай нам навукоўцам -земляком-беларусам з Санкт-Пецярбурга Міколам Нікалаевым.  Мяркую, што нам удасца перавыдаць гэтую рэдкую кнігу, выдадзеную ў канцы 19 стагоддзя, аб перасяленцах-беларусах  у Томскую вобласць.

У працяг Навагодніх мерапрыемстваў калектывы аўтаномii прынялі ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі нацыянальных аб'яднанняў і кіраўнікамі ўладных структур Томскай вобласці. Адбыўся канструктыўны дыялог аб мерапрыемствах года мінулага і планах на 2016 год. Адзначана работа беларускай дыяспары, як адной з самых актыўна дзейнічаючых  на тэрыторыі вобласці.

Святкаванне 15-годдзя беларускай дыяспары ў Томску і Томскай вобласці

Святкаванне 15-годдзя беларускай дыяспары ў Томску і Томскай вобласці

Наперадзе вялікая і сур'ёзная праца ... Усім поспехаў у  Новым годзе, мае дарагія землякі! Хай мы і далёка ад нашай гістарычнай Радзімы, але душой, справамі і любоўю мы з Вамі. Шчырая падзяка ЗБС “Бацькаўшчына” i Алесю Камоцкаму  за падтрымку нашых мерапрыемстваў у час святкавання 15-годдзя дзейнасці беларускай дыяспары на тэрыторыі Томска і Томскай вобласці.

Алесь Камоцкі ў Томску