Гурт "Купалінка" прадставіў у Варшаве беларускія калядкі

Фальклорны ансамбль “Купалінка” выступіў са святочнай праграмай у польскай сталіцы. Музыкі прадставілі польскай публіцы беларускія калядкі, царкоўныя спевы і парадавалі жартоўнымі і энэргічнымі фальклорнымі песнямі.

Кажа кіраўнік гурта, народная артыстка Беларусі Алена Цялькова:

– 30 гадоў мы працуем у такім складзе. Гэта музыкі-універсалы і прагожыя дзяўчаты, з прыгожымі галасамі. Адрозніваемся ад усіх тым, што мы статычна не стаім і не спяваем, а ўсё гэта – сінтэз пластыкі, вакалу, музыкі, гратэску. У цэлым гэта народныя песні, толькі апрацаваныя ў сучасным напрамку, каб песня не была архічнай, каб падабалася сучаснаму чалавеку. У наступным годзе гурт “Купалінка” будзе святкаваць сваё пяцідзесяцігоддзе.