Сустрэча з Зянонам Пазьняком прайшла ў Вільні

7 лістапада ў Вільні прайшла сустрэча з Зянонам Пазьняком, арганізаваная Таварыствам беларускай культуры ў Літве, якая адбывалася ў доме нацыянальных меншасцяў. У часе мерапрыемства спадар Зянон прадставіў свае кнігі. Ахвотныя атрымалі ад аўтара аўтографы.

У сваёй прамове сп. Зянон Пазьняк закрануў тэму сучасных падзей, якія адбываюцца і ў Беларусі і свеце. Асаблівую занепакоенасць выклікае агрэсія Расіі. Але выказаў надзею на адраджэнне Беларусі, якую будзе будаваць новае маладое пакаленне. На сустрэчы прысутнічаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі – Станіслаў Шушкевіч. На прыканцы мерапрыемства госці і ўдзельнікі пазнаёміліся з хлопцамі, якія зараз змагаюцца за вольнасць Украіны і Беларусі.