Дзяды ў Нью-Джэрсі

У нядзелю 1-га лістапада у Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царкве Жыровіцкай Божай Маці у Хайленд-парку ў штаце Нью-Джэрсі адбылася агульная паніхіда па адыйшоўшых сябрах і сваяках вернікаў царквы.
Пасля царкоўнай службы настаяцель парафіі айцец Зіновій Жалобак накіраваўся на царкоўныя могілкі у Іст-Брансвіку, дзе разам з парафіянамі памаліўся за супакой душаў памерлых і акрапіў помнікі святой вадой.
 
Серж Трыгубовіч
Фота аўтара