Рэдакцыя Arche выдала пасмяротную кнігу палітолага Віталя Сіліцкага

Кніга вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага (1972—2011), не скончаная з-за ранняй смерці аўтара — падсумаванне яго ранейшых даследаванняў.

Аўтар канцэпцыяў прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, Сіліцкі бярэ выпадкі Беларусі і Сербіі, каб зрабіць бліскучы параўнальны аналіз, паказаць падабенствы і адрозненні ў іхных гістарычных лёсах і палітычных рэжымах, адлюстраваць стратэгіі і вынікі дзейнасці палітычных гульцоў, сярод якіх у адпаведных краінах вылучаліся постаці Слабадана Мілошавіча і Аляксандра Лукашэнкі.

Перад намі — грунтоўны і падрабязны гід па палітычнай траекторыі Беларусі і Сербіі пасля знікнення савецкай і югаслаўскай, збольшага намінальных федэрацыяў. Акрамя таго, гэтая кніга — практычны дапаможнік па метадалогіі палітычных даследаванняў, дзе аўтар выкарыстоўвае шырокі арсенал сродкаў паліталагічнага аналізу і выдатна раскрывае ключавыя паняцці дэмакратызацыі, маніпуляцыйнага і прэвентыўнага аўтарытарызму.

Інфармацыя пра змест кнігі і ўмовы яе атрымання ёсць на сайце часопіса Arche.