Праваслаўныя могілкі Усіх Святых у Беластоку

Пасля закрыцця ў 1887 годзе могілак у цэнтры Беластока, якія знаходзіліся каля царквы св. Марыі Магдалены, яны былі перанесены на ўскраек сучаснага горада ў раён Выгода. Падчас Першай сусветнай вайны на могілках хавалі вайскоўцаў, а тэрыторыя была пашырана да сучасных памераў. Некропаль унесены ў рэестр помнікаў Падляшскага ваяводства. На Выгодзе пахаваныя беларускія нацыянальныя дзеячы: Вячаслаў Багдановіч, Мікалай Чарнецкі, Канстанцін Кіслы, Юрый Геніюш, Мікалай Гайдук, Віктар Рудчык.