Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Дзейнасць у 2007 г.

Студзень

  • Дасылка метадычнага дапаможніка А.Каляды “Сцэнічная мова” па сярэдніх, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах краіны.
  • Выданне кнігі п’ес замежных аўтараў у перакладзе А.Каляды “Лялечны дом”.
  • Дасылка “Лялечнага дома” па тэатрах Беларусі.
  • Выпуск і дасылка ўнутранага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Арганізацыя выступаў пісьменнікаў па рэгіёнах, перадача кніг, выдадзеных па замове МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, у мясцовыя бібліятэкі.
  • Падрыхтоўка да друку зборніка драматургіі беларускай эміграцыі “Урачыстасць у садзе” ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Падрыхтоўка да друку кнігі ўспамінаў В.Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Арганізацыя выступаў беларускага барда Віктара Шалкевіча і гуртоў “Стары Ольса” і “Testamentum Terrae” ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі.
  • Папаўненне электроннай бібліятэкі “Бацькаўшчыны” новымі адсканаванымі кнігамі дыяспары.

Люты


  • Пасяджэнне Управы, на якім быў зацверджаны праект плана дзейнасці на год.
  • Абвяшчэнне міжнароднага дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь маёй будучыні”.
  • Выданне альбому дзіцячых малюнкаў “Гэта мы – гэта наша гісторыя”.
  • Выпуск і дасылка ўнутранага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Арганізацыя выступаў пісьменнікаў па рэгіёнах, перадача кніг, выдадзеных па замове МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў мясцовыя бібліятэкі.
  • Падрыхтоўка да друку зборніка драматургіі “Урачыстасць у садзе” ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Падрыхтоўка да друку кнігі ўспамінаў В.Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Арганізацыя выступаў беларускага барда Віктара Шалкевіча і гуртоў “Стары Ольса” і “Testamentum Terrae” ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі.
  • Арганізацыя і правядзенне кампаніі супраць прысвячэння праваслаўнага храму, што будуецца на Кобрыншчыне расейскаму палкаводцу Сувораву:
- накіраваны адкрыты ліст Мітрапаліту Філарэту ад “Бацькаўшчыны”, ТБМ, Саюза беларускіх пісьменнікаў.
- накіраваны звароты прэм’ер-міністру, у мясцовыя органы ўлады з нагоды будаўніцтва храма А.Сувораву.
- арганізаваны збор подпісаў.
- аказана дапамога розным ініцыятывам, а таксама Брэсцкаму рэгіянальнаму аддзяленню БНФ, у падборцы інфармацыі пра Суворава дзеля інфармацыйнай кампаніі сярод насельніцтва.
- арганізавана інфармацыйная кампанія сярод жыхароў Кобрына.
- інфармацыйная кампанія ў прэсе.
- зварот да беларускай дыяспары з просьбай падтрымаць правядзенне акцыі.
  • Накіраваны лісты аб праекце закона “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой” у Савет міністраў, Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
  • Арганізацыя інтэрв’ю і правядзенне маніторынгу сярод прадстаўнікоў беларускай дыяспары аб праекце закона “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”.
  • Папаўненне электроннай бібліятэкі дыяспары адсканаванымі выданнямі.

Сакавік


  • Пасяджэнне Малой Рады.
  • Накіраванне віншавання суполкам беларускай дыяспары з нагоды Дня Волі.
  • Правядзенне міжнароднага дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь маёй будучыні”.
  • Прэзентацыя альбому дзіцячых малюнкаў “Гэта мы – гэта наша гісторыя”.
  • Падрыхтоўка да выставы дзіцячых малюнкаў па выніках конкурсаў, што ладзіліся на працягу апошніх 6 гадоў.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Правядзенне выступаў пісьменнікаў па рэгіёнах, перадача кніг, выдадзеных па замове МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў мясцовыя бібліятэкі.
  • Арганізацыя выступаў беларускага барда Віктара Шалкевіча і гурту “Стары Ольса” ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі.
  • Падрыхтоўка да друку зборніка драматургіі “Урачыстасць у садзе” ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Здача ў друк кнігі ўспамінаў В.Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Працяг кампаніі супраць прысвячэння праваслаўнага храму, што будуецца на Кобрыншчыне расейскаму палкаводцу Сувораву:
- збор подпісаў;
- інфармацыйная кампанія.
  • Арганізацыя інтэрв’ю і правядзенне маніторынгу сярод прадстаўнікоў беларускай дыяспары аб праекце закона “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”.
  • Папаўненне электроннай бібліятэкі дыяспары адсканаванымі выданнямі.

Красавік


  • Пошук памяшкання пад часовы офіс МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і месца для захавання рэчаў пасля ператрусу маёмасці “Бацькаўшчыны” ў сакавіку г.г. Быў здзейснены шэраг крокаў, якія не далі выніку. Найдаўжэй не давала ніякага адказу Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне пры Адміністрацыі прэзідэнта.
  • Чарговы раз была перавезена маёмасць Згуртавання на прыватныя кватэры, у сувязі з адсутнасцю офісу.
  • У канцы красавіка “Бацькаўшчына” здолела знайсці памяшканне, уладальнік якога не адмовіўся заключыць дамову арэнды.
  • Правядзенне міжнароднага дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь маёй будучыні” для дзяцей 12-14-гадовага ўзросту.
  • Вданне 11 кніга серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў”, аўтар А.Адзінец.
  • Выданне 12-й кнігі серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” “Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост” (укл. А. Любіч).
  • “Бацькаўшчына” стала адным з заснавальнікаў прэміі імя Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ разам з ТБМ і ТБШ, удзельнічала ў працы па вызначэнні лепшых беларускамоўных настаўнікаў.
  • 20 красавіка арганізавана разам з гуртом “Стары Ольса” прэзентацыя фільма “Старыя інструменты Беларусі”, рэжысёр Зміцер Сасноўскі.
  • 21-22 красавіка арганізаваны круглы стол па беларускіх рамёствах з удзелам спецыялістаў са Швецыі.
  • 29 красавіка старшыня Рады ўзяла ўдзел у Чацвёртым нацыянальным конкурсе школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу” ў якасці сябра журы, прэзентавала пераможцам падарункі.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”, абнаўленне сайту.

Травень


  • 1 траўня 2007 г. заключэнне дамовы арэнды і пераезд у новы офіс. Аднаўленне рэгулярнай працы офісу Згуртавання.
  • Дасылка кнігі А.Адзінца “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў” прадстаўнікам беларускай дыяспары, якія спрычыніліся да выдання (больш за 30 адрасатаў).
  • 3 траўня праведзена прэзентацыя вышэйзгаданай кнігі А.Адзінца на сядзібе Управы БНФ.
  • Падвядзенне вынікаў міжнароднага дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь маёй будучыні”.
  • Далучэнне да грамадскай кампаніі абароны Гродна, зварот да арганізацый беларускай дыяспары, усіх неабыякавых з заклікам далучыцца да кампаніі ратавання горада.
  • Падрыхтоўка правядзення круглага стала “Эканамічныя і палітычныя перспектывы Беларуса ва ўмовах рынкавай эканомікі”.
  • Падрыхтоўка да друку чытанкі для дзяцей дашкольнага ўзросту (укл. В.Вячорка).
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”, абнаўленне сайту.
  • Перадача беларускамоўных кніг у суполкі беларускай дыяспары.

Чэрвень


  • Выданне 13-й кнігі серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Вольгі Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь”. (Укладальніца – Вольга Іпатава, рэдактар Алег Гардзіенка.)
  • Спрыянне ў выданні зборніку п’ес беларускіх маладых драматургаў “Пакаленне Джынс”, якая выйшла па замове “Свабоднага тэатра”.
  • 9-11 чэрвеня ўдзел кіраўніка “Бацькаўшчыны” ў адкрытым мастацкім пленэры – акцыі “Мастакі супраць разбурэння Гародні”.
  • 9-10 чэрвеня правядзенне круглага стала “Эканамічныя і палітычныя перспектывы Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі”.
  • 16 чэрвеня ўдзел ва ўзнагароджанні лепшых беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ прэміяй імя В.Ластоўскага.
  • Выданне дзіцячай маляванкі “Прыгоды Какоса-Маракоса” С.Мінскевіча.
  • Распаўсюд названай маляванкі па дзіцячых установах беларускай дыяспары.
  • Падрыхтоўка да друку анталогіі драматургіі беларускай эміграцыі “Урачыстасць у садзе”.
  • Падрыхтоўка арыгінал-макета рамана К.Акулы “Заўтра — гэта ўчора” ў перакладзе І.Варабей (Канада).
  • Праца над запісам музычнага альбому “Слаўны паніч” гурту сярэднявечнай музыкі “Testmentum Terra”.
  • Працяг працы па стварэнні электроннай бібліятэкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”, абнаўленне сайту.
  • Пасяджэнне Управы.
  • Перадача беларускамоўных кніг у суполкі беларускай дыяспары.

Ліпень


  • Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Беларусь маёй будучыні” ўрачыстымі граматамі.
  • Фармаванне дзіцячай групы для паездкі на аздараўляльны адпачынак у Балгарыю з ліку пераможцаў конкурсу “Беларусь маёй будучыні” і дзяцей актывістаў “Бацькаўшчыны”.
  • Распрацоўка патрыятычнай праграмы летняга адпачынку дзяцей.
  • Працяг працы па падрыхтоўцы да друку кніг у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” “Урачыстасць у садзе” і “Заўтра гэта ўчора”.
  • Пераклад на англійскую мову матэрыялаў круглага стала “Эканамічныя і палітычныя перспектывы Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі” і дасылка па замежных партнёрах Згуртавання.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”; абнаўленне сайту.
  • Пасяджэнне Управы.
  • Падрыхтоўка малюнкаў пераможцаў літаратурна-мастацкіх конкурсаў мінулых гадоў для выставаў як у Беларусі, так і ў суполках дыяспары.
  • Заснаванне грамадскага Арганізацыйнага камітэту па святкаванні 90-годдзя БНР.
  • Распрацоўка праекту асноўных накірункаў і мерапрыемстваў (на працягу года) Аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР.
  • Правядзенне першага паседжання грамадскага Арганізацыйнага камітэту па святкаванні 90-годдзя БНР.
  • Дапамога ў арганізацыі сустрэч кіраўніка Саюзу беларускіх арганізацый у Польшчы падчас візіту ў Мінск.

Жнівень


  • Арганізацыя і правядзенне адпачынку дзяцей – пераможцаў конкурсу “Беларусь маёй будучыні” ў Балгарыі.
  • Падрыхтоўка арыгінал-макета серыйнай кнігі “Урачыстасць у садзе”.
  • Наведванне Таварыства беларускай культуры ў Літве; перадача беларускамоўных кніг.
  • Дапамога ў арганізацыі сустрэч прадстаўнікоў Беларускага форуму самакіравання Рэчы Паспалітай падчас візіту ў Мінск.
  • Падрыхтоўка да друку кнігі пераможцаў дзіцячага конкурсу “Беларусь маёй будучыні”.
  • Абнаўленне сайту.

Верасень


  • Падрыхтоўка арыгінал-макета штодзённага Календара знамянальных датаў і падзей у Беларусі.
  • Дапрацоўка асноўных накірункаў і мерапрыемстваў (на працягу года) Аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР. Падрыхтоўка на чарговага пасяджэння.
  • Падрыхтоўка арыгінал-макета серыйнай кнігі “Заўтра — гэта ўчора”.
  • Арганізацыйная дапамога ў вырабе памятных шыльдаў Наталлі Арсенневай і Максіму Гарэцкаму.
  • Арганізацыйная дапамога Таварыству беларускай культуры Літвы і ўдзел у адкрыцці памятных шыльдаў Наталлі Арсенневай і Максіму Гарэцкаму ў Вільні.
  • Дапрацоўка і ўнясенне зменаў у электронную бібліятэку “Бацькаўшчыны”.
  • Распрацоўка канцэпцыі календара “Славутыя беларускія мясціны ў свеце”.
  • Дапамога ў падрыхтоўцы да выдання дакументальнай аповесці Радзіма Гарэцкага “Браты Гарэцкія”, прысвечанай 90-годдзю Максіма Гарэцкага.
  • Перадача Беларускаму зямляцтву Масквы фільма “Старыя беларускія інструменты” з мэтай дэманстрацыі на прэзентацыі Зямляцтва.
  • Правядзенне перамоў з беларусамі Кіева па стварэнні Беларускага культурнага цэнтру ў Кіеве.
  • Аказанне спрыяння гурту сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” ў выездзе з канцэртамі ў Польшчу.
  • Аказанне спрыяння Беларускаму студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству ў арганізацыі паездкі ў Швецыю з мэтай вывучэння шведскіх народных рамёстваў.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”; абнаўленне сайту.
  • Дапамога ў падрыхтоўцы да выдання кнігі Міколы Нікалева пра беларусаў Санкт-Пецярбурга.

Кастрычнік


  • Удзел і арганізацыйная дапамога ва ўрачыстым адкрыцці памятных дошак у гонар Максіма Гарэцкага і Наталлі Арсенневай на будынку былой Беларускай гімназіі. Асноўны арганізатар урачыстасці – Таварыства беларускай культуры ў Літве і яго старшыня Хведар Нюнька;
  • Арганізацыя паездкі беларускай дэлегацыі ў Літву на ўшанаванне памяці М.Гарэцкага і Н.Арсенневай;
  • 13 кастрычніка ўдзел кіраўніцтва Згуртавання ў ІІІ з’езде ФНКА “Беларусы Расіі”, старшыня Алена Макоўская выступіла з аналітычным дакладам аб стане беларускай дыяспары і праблемах супрацоўніцтва з Беларуссю;
  • Дапамога Беларускаму Зямляцтву Масквы ў арганізацыі імпрэзы “Беларусь Старажытная”. У межах мерапрыемства адбылася прэзентацыя фільму “Старыя інструменты Беларусі” (рэж. Зм.Сасноўскі), выступ музычнага гурту, выстава беларускіх кніг і музычных дыскаў;
  • Дапамога ў арганізацыі выступаў пісьменнікаў – сябраў Згуртавання, а таксама канцэртаў Зміцера Бартосіка і беларускіх гуртоў у Глыбоцкім р-не, Лепелі, Радашковічах, Вілейцы, Наваградку, Гродне, Стоўбцах, Кобрыне, Брэсце і інш.;
  • Праца па пашырэнні Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР;
  • Дапамога ва ўдзеле беларускіх навукоўцаў у Скарынаўскіх чытаннях, зладжаных ТБК г.Калінінграда;
  • Распрацоўка плана мерапрыемстваў сумесна з ТБК Літвы па прадстаўленні беларускай меншасці падчас правядзення года Літвы ў Еўразвязе (2009 г.);
  • Выданне і распаўсюджванне штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”;
  • Рэгулярнае аднаўленне старонкі www.zbsb.org
  •  

Лістапад


  • Арганізацыйная дапамога і ўдзел у Форуме “У будучыню без камунізму”;
  • Правядзенне майстар-клас “Праца з лямцам” з 3 па 4 лістапада сумесна з ГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” ў шчыльным супрацоўніцтве з шведскімі партнёрамі “IKC” і “Forum syd”. Паказаць і расказаць, што можна зрабіць з лямцу, у Беларусь прыехалі шведскія майстры;
  • 22 лістапада ўдзел у вечарыне-бенефісе беластоцкай беларускай паэткі Надзеі Артымовіч, арганізаваны Тыднёвікам беларусаў Польшчы “Ніва”;
  • 21 лістапада сваю працу “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень” прэзентаваў гарадзенцам даследчык і публіцыст Уладзімір Хільмановіч. Арганізацыйную працу ў выданні гэтай кнігі здзейсніла МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”;
  • Дапамога ў арганізацыі выступаў пісьменнікаў – сябраў Згуртавання, а таксама канцэртаў Зміцера Бартосіка і беларускіх гуртоў у Наваградку, Оршы, Вільні, Наваполацку, Германавічах, Брэсце, Гомелі і інш;
  • Падрыхтоўка праектаў дакументаў, у тым ліку плана дзейнасці, для Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР;
  • Выданне і распаўсюджванне штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”;
  • Рэгулярнае аднаўленне старонкі www.zbsb.org.

Снежань


  • Абвяшчэнне збору сродкаў на кнігу “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”;
  • Удзел у канферэнцыі намесніцы старшыні Рады Ніны Шыдлоўскай “Інтэлектуалы і грамадзянская супольнасць: супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне” з дакладам па серыі экспертных круглых сталоў пры “Бацькаўшчыне”;
  • Выданне насценнага перакіднога календара “Беларускія мясціны ў свеце”;
  • Правядзенне 15-16 снежня ў Мінску двухдзённага круглага стала “Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі”. У якасці экспертаў былі запрошаныя беларускія, украінскія і расійскія эканамісты і палітолагі;
  • З дапамогі Згуртавання ў Магілёве і Віцебску прайшлі два канцэрты вядомых беларускіх гуртоў “Стары Ольса” і “Recha”;
  • Арганізацыя правядзення пасяджэння і дапрацоўка праектаў дакументаў Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР. Удзельнікі абмеркавалі план дзейнасці на 2008 г. і разглядзелі Звароты да беларускай грамадскасці і органаў улады “Аб абвяшчэнні 2008 года – Годам беларускай дзяржаўнасці”;
  • Падрыхтоўка да друку ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” кнігі М.Нікалаева “Беларусы Санкт-Пецярбурга”;
  • Дапамога ў арганізацыі выступаў пісьменнікаў – сябраў Згуртавання, а таксама канцэртаў Зміцера Бартосіка ў Гародні, Вільні, Віцебску, Полацку, Оршы і інш.
  • Выданне і распаўсюджванне штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”;
  • Рэгулярнае аднаўленне старонкі www.zbsb.org.