Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

23.10.2009 - 17:19

Кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварытсва ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Станкевіч сталі героямі перадачы “У нашым доме” на тэлеканале “Беларусь-ТВ”.

23.10.2009 - 11:18

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падтрымала кампанію Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай беларускай мовы.

21.10.2009 - 11:50

“ЗБС ”Бацькаўшчына” вырашыла падтрымаць сумесны праект кампаніі “Будзьма беларусамі” і інтэрнэт-парталу  “Тузін Гітоў” і выдаць CD-складанку “Тузін.Перазагрузка”. Гэта ўнікальны праект, які працягваўся з красавіка па верасень гэтага года.

20.10.2009 - 13:31

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашаюць інфармацыйна падтрымаць кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы.

Зрабіць гэта можна размясціўшы на сваім сайце, інтэрнет-старонцы ці ў блогу адзін з наступных банераў.

14.10.2009 - 11:14
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачынаюць з 14 кастрычніка кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы.

Гэтая ініцыятыва была агучана на нядаўнім Пятым з’ездзе беларусаў свету і

08.10.2009 - 11:20

На падставе рашэнняў нядаўняга Пятага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” звярнулася да Палаты Прадстаўнікоў з тым, каб была ўзноўленая праца па распрацоўцы праекта закона, які б рэгуляваў стасункі Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа.

05.10.2009 - 14:33

У ліпені гэтага года адбыўся Пяты з’езд беларусаў свету. Ілюзій на хуткія станоўчыя змены ў адносінах дзяржава—дыяспара не было, але пэўныя спадзяванні на зрухі ў гэтым напрамку меліся. Прайшло амаль тры месяцы. Ці змянілася штосьці?

28.09.2009 - 15:34

Напярэдадні чарговага перапісу насельніцтва, які пройдзе ў Беларусі з 14 па 24 кастрычніка, МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і нацыянальная культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" ініцыявалі зварот да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь з тым, каб як мага большая колькасць людзей падчас перапісу назвала роднай мовай беларускую.Зварот падтрымалі 51 культурны і грамадскі дзеяч Беларусі.

23.09.2009 - 11:56
У хуткім часе ў мінскім выдавецтве “Кнігазбор” убачыць свет кніга вядомага беларускага археолага, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, старшыні Таварыства беларускай мовы імя Ф.
11.09.2009 - 14:04

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце” (№8, жнівень 2009).