Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

22.09.2016 - 14:19

Міжнародная каманда, якая складаецца з ОДБ Брусель, TNU Network University, моладзевай арганізацыі “New Faces”, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і шэрагу прафесійных незалежных экспертаў, ладзіць анлайнавую праграму па навучанні сацыяльнаму прадпрымальніцтву. Праграма мае на мэце спрасціць магчымасць удзелу працоўных эмігрантаў у справе развіцця роднай краіны, але для гэтага патрэбныя ментары з ліку прадстаўнікоў дыяспары з досведам стварэння і кіравання прадпрыемствамі.

22.09.2016 - 13:19

22 верасня 65-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”», заснавальнік і кіраўнік Беларускага гуманітарнага ліцэю Уладзімір Колас (Беларусь).

Сардэчна віншуем дарагога спадара Уладзіміра з юбілеем і жадаем яму моцнага здароўя, шчасця, імпэту і далейшых поспехаў у справе пашырэння нацыянальнай свядомасці і адукацыі!

16.09.2016 - 17:43

Прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча, адкрытыя заняткі «Мова нанова», выступ Андруся Такінданга, збор сродкаў на мемарыльяную шыльду Рыгору Барадуліну… Чым яшчэ запомніўся фэст?

Апошнія выходныя жніўня парадавалі жыхароў горада не толькі надзвычай цёплым для гэтай пары надвор’ем, але і разнастайнымі мерапрыемствамі.


Уваход на фэст вольны.

16.09.2016 - 15:49

16 верасня дзень Народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Зміцер Саладуха (Беларусь).

15.09.2016 - 16:43

15 верасня дзень Народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Георгій Казак (Расія).

12.09.2016 - 13:44

11 верасня ад нас пайшоў Юрый Хадыка, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук і аўтарытэтны знаўца царкоўнага жывапісу, шматгадовы сябра Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Яму было 78 гадоў. Апошнія месяцы жыў у штаце Каларада у свайго сына Канстанціна, які і паведаміў сумную навіну.

11.09.2016 - 00:00

11 верасня дзень Народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Алесь Пашкевіч (Беларусь).

09.09.2016 - 13:19

Ужо больш за шэсць дзесяцігоддзяў беларусы Паўночнай Амерыкі раз на два гады ладзяць свае традыцыйныя сустрэчы. Сёлетняя, 32-я Сустрэча, прысвечаная тэме «Дыяспара: нацыянальная свядомасць і развіццё грамадзянскай супольнасці і культуры», праходзіла з 3 па 5 верасня ў сталіцы Канады – Атаве. Арганізатарамі традыцыйна з’яўляюцца Згуртаванне беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амерыканскае задзіночанне (БАЗА).

09.09.2016 - 12:55

Мы, прадстаўнікі беларускіх асяродкаў Паўночнай  Амерыкі, удзельнікі 32-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі абмеркаваўшы актуальныя пытаньні стану беларускай нацыянальнай сьведамасьці, грамадзянскай супольнасьці і культуры ў асяродках дыяспары і зыходзячы з пазіцыі аб культурным адзінстве беларускай нацыі сьведчым наступнае:

05.09.2016 - 17:39

5 верасня дзень Народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Ірына Кузьміч (Латвія).