Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

04.01.2017 - 16:24

Яна нарадзілася ў Нью-Джэрсі 4 студзеня 1957 года. Дачка Вітаўта і Зоры Кіпеляў, чые імёны непарыўна звязаныя з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і наўпрост асацыююцца з інтэлектуальным даробкам беларускай эміграцыі ў ЗША. Двое яе дзядоў прайшлі праз рэпрэсіі і выжылі: журналіст і пісьменнік Лявон Савёнак, аўтар непаўторнага “Дзённіка Ів. Ів. Чужанінава”, ды грамадскі дзеяч Яўхім Кіпель, пра поўнае драматызму жыццё якога можна даведацца з ягоных ўспамінаў “Эпізоды”. Яе бабулі Марыя Кіпель і Апалонія Савёнак былі прафесійнымі настаўніцамі. Апалонія працавала з жонкаю Янкі Купалы, была аўтаркай “Беларускага лемантара”. Уся гэтая спадчыннасць адыграла важную ролю ў жыцці паспяховай жанчыны-адваката, цяпер супрацоўніцы Міністэрства ўнутраных спраў ЗША, актыўнай дзяячкі Вашынгтонскага аддзелу Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Алесі Кіпель.

01.01.2017 - 00:01

1 студзеня Дзень народзінаў святкуе Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Ніна Шыдлоўская.

26.12.2016 - 16:25

Дарагія сябры!

Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Мы разам ужо больш за чвэрць стагоддзя, і спадзяемся, што ў наступным годзе сувязь паміж намі яшчэ больш умацуецца!

Хай наступны год стане годам, у якім здзейсняцца ўсе вашыя планы, а добры настрой зробіцца неадлучным спадарожнікам у вандроўцы па ягоных святах ды штодзённасці!

26.12.2016 - 13:38

22 снежня 2016 года намеснік старшыні Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Валеры Герасімаў паведаміў, што кіраўніцтва Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, якой ён прысвяціў сорак гадоў свайго жыцця – увесь працоўны стаж, – не падоўжыла з ім працоўны кантракт на наступны год.

22.12.2016 - 14:08

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася вакол тэлеканала “Белсат”, неабходна патлумачыць, чаму гэты канал важны для Беларусі, беларускай мовы і культуры.

22.12.2016 - 13:55

Фотамастак Андрэй Лянкевіч аб праекце “Будзьма памятаць”, нацыянальнай амнезіі і рэпрэсаваных сваяках.

20.12.2016 - 17:48

Пабачыла свет выданне “Да гісторыі беларускай дыяспары: Сшытак 2”. Гэта зборнік, які складаецца з матэрыялаў, дасланых на конкурс, абвешчаны МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” да дваццаціпяцігоддзя Згуртавання.

19.12.2016 - 15:11

15 снежня 2016 года на польскім сайце wPolitycie.pl было апублікавана інтэрв’ю з дырэктаркай тэлеканала “Белсат” Агнешкай Рымашэўскай, з якога вынікае, што Міністэрства замежных справаў Польшчы мае намер на дзве траціны скараціць фінансаванне тэлеканала і зрабіць яго рускамоўным. Такое радыкальнае зніжэнне грашовай падтрымкі ў хуткім часе прывядзе да ліквідацыі канала, а пераход на рускую мову папросту зруйнуе прынцыпы, кіруючыся якімі каманда тэлеканала за дзевяць гадоў прынесла шмат здабыткаў для беларускай культуры, змяніла светапогляд тэлегледачоў адносна дэмакратычнага, еўрапейскага развіцця Беларусі, забяспечвала права на свабоду меркаванняў і свабоду слова, а таксама аказала заўважны ўплыў на ўзмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці сярод беларускіх тэлегледачоў, што ў цяперашніх умовах азначае ўмацаванне падмурку суверэнітэту краіны.

19.12.2016 - 12:48

15 снежня 2016 года на польскім сайце wPolitycie.pl было апублікавана інтэрв’ю з дырэктаркай тэлеканала «Белсат» Агнешкай Рымашэўскай, з якога вынікае, што Міністэрства замежных справаў Польшчы мае намер на дзве траціны скараціць фінансаванне тэлеканала і зрабіць яго рускамоўным. Такое радыкальнае зніжэнне грашовай падтрымкі ў хуткім часе прывядзе да ліквідацыі канала, а пераход на рускую мову папросту зруйнуе тыя прынцыпы, кіруючыся якімі каманда тэлеканала за дзевяць гадоў прынесла шмат здабыткаў для беларускай культуры і аказала заўважны ўплыў на ўзмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці, забяспечваючы права на свабоду меркаванняў і свабоду слова.

16.12.2016 - 17:06

У Іны Снарскай не самы звычайны для беларускага пісьменніка лёс: нарадзіўшыся ў Полацку і атрымаўшы дыплом інжынера-будаўніка, спадарыня Іна пераехала ва Украіну, дзе працуе на тэлебачанні і пры гэтым працягвае пісаць вершы па-беларуску і выдавацца на Радзіме.