Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

16.02.2017 - 15:01

Журы прэміі, партнёрамі якой выступаюць Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выдавецтва “Лімарыус”, на сваім пасяджэнні разгледзела заяўкі на ўдзел у конкурсе на атрыманне Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. На конкурс прымаліся кнігі 2015–2016 гг. на беларускай мове, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction).

15.02.2017 - 17:08

15 лютага Дзень народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Аркадзь Крупенька (Расія).

Сардэчна віншуем дарагога імянінніка са святам і зычым яму радаснага настрою, добрага здароўя і творчага натхнення!

30.01.2017 - 14:51

Інстытут беларускай культуры, скароч. Інбелкульт або ІБК – вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі Беларусі. Інстытут быў заснаваны 30 студзеня 1922 у Мінску на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, і існаваў да 1928, калі быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук.

30.01.2017 - 00:00

У красавіку 2015 года была ўпершыню ўручаная Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў у галіне непрыдуманай літаратуры. Цяпер абвяшчаецца другі сезон гэтай прэміі.

20.01.2017 - 13:43

Гістарычна склалася так, што сёння Расія бліжэй да Беларусі за якую іншую краіну. Шчыльныя на мяжы з небяспекай эканамічныя зносіны, празрыстая дзяржаўная мяжа, панаванне расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, рускай мовы і насычанасць беларускай культурнай прасторы артэфактамі расійскай культуры збольшага ўспрымаецца як натуральны стан рэчаў. У такіх варунках ужо адзіны факт наяўнасці арганізацый беларускай дыяспары ў Маскве сяму-таму (што па той бок мяжы, што на Радзіме) можа падацца экзотыкай. Выглядае, што мы ведаем пра Расію не так шмат, як нам самім падаецца. І яшчэ меней ведаем пра тое, якой Беларусь бачаць расіяне.

Прапануем да вашай увагі гутарку з сябрам Рады БНР, публіцыстам і кансультантам па міжнародных камунікацыях Алесем Чайчыцам, які нарадзіўся і жыве ў Маскве, і добра абазнаны ў праблемах і перспектывах беларускіх арганізацый сталіцы Расіі.

19.01.2017 - 17:28

Яшчэ ў канцы мінулага году амаль увесь наклад папулярнага каляндара з серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2017 год быў раскуплены чытачамі, у кнігарнях засталіся толькі лічаныя асобнікі.

19.01.2017 - 17:24

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” (ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца ЗБС “Бацькаўшчына”)  і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчаюць конкурс праектных ідэй, скіраваных на спрыянне мясцоваму і рэгіянальнаму развіццю па ўсёй Беларусі.

19.01.2017 - 17:19

У яе сэрцы — Парыж, у галаве — вецер, на целе — татуіроўкі. Гэта яна зрабіла падвеску “КАХАНАЯ”, чым увагнала ў мілату ўсю жаночую палову беларускамоўнай аўдыторыі Instagram. Дзяўчына-ювелір, якая не носіць упрыгожанняў, бунтарка і багаслоў Арына Гундэр распавядае пра тонкасці ювелірнай справы, ідэальных замоўцаў і сваю працу з буйнымі ювелірнымі дамамі Еўропы ў праекце “Ёсць Маладосць!“.

19.01.2017 - 17:05

Cябры!

Інтэрнэт-кнігарня KNIHI.BY разам з кампаніяй “Будзьма” (ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца ЗБС “Бацькаўшчына”), Саюзам беларускіх пісьменнікаў і выдавецтвам “Кнігазбор” абвяшчае акцыю!

З 19.01.2017 да 29.01.2017 замоўце дзіцячых кніжак і/ці паштовак выдавецтва “Кнігазбор” на 20 рублёў і атрымайце ў падарунак другі нумар дзіцячага альманаху “Гарбузік. Цуды свету”.

04.01.2017 - 16:39

4 студзеня 60-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Алеся Кіпель (ЗША).

Ад усёй душы віншуем спадарыню Алесю з юбілеем і зычым ёй моцнага здароўя, творчага натхнення і імпэту, плёну ў працы!