Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

07.03.2017 - 19:31

Беларуская паэтка Іна Снарская, якая амаль больш за дваццаць пяць гадоў жыве ва Украіне, пры канцы мінулага году прэзентавала ў Мінску кампакт-дыск “Ад сэрца да сэрца – дарога”, запісаны разам з музыкай Таццянай Грыневіч. Але перад тым яна завітала на сядзібу ЗБС “Бацькўшчына”, дзе мы з ёй – адным з найдаўніх сябраў нашага Згуртавання – пагутарылі пра бягучыя поспехі і творчыя планы, а таксама згадалі Першы З’езд беларусаў свету і паспрабавалі адшукаць рэцэпт узмацнення нацыянальнай свядомасці.

07.03.2017 - 13:54

15 лютага адбылося пасяджэнне Малой Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Удзельнікі пасяджэння ўхвалілі фінансавую справаздачу і справаздачу пра дзейнасць Згуртавання за 2016 год (апошняя неўзабаве з’явіцца на сайце арганізацыі).

Асноўным жа пытаннем пасяджэння была падрыхтоўка да Сёмага з’езду беларусаў свету. Большасцю галасоў сябры Вялікай Рады зацвердзілі правядзенне З’езду 15–16 ліпеня ў Мінску.

Кожны З’езд беларусаў свету ўздымае важныя для беларускай нацыі пытанні. Сёмы з’езд не будзе выключэннем. Ён пройдзе пад тэмай “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгіі развіцця”.

07.03.2017 - 09:21

7 сакавіка Дзень народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Іна Снарская (Украіна).

01.03.2017 - 13:53

1 сакавіка Дзень народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Лідзія Савік (Беларусь).

Сардэчна віншуем дарагую імянінніцу са святам і зычым ёй моцнага здароўя, натхнення, сонечнага, веснавога настрою, доўгіх гадоў жыцця і дабрабыту!

22.02.2017 - 13:05

22 лютага Дзень народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Леанід Гаравы (Беларусь).

21.02.2017 - 11:06

Заява з нагоды выключэння Саюза беларускіх пісьменнікаў з пераліку творчых саюзаў.

20.02.2017 - 17:21

“Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” – такую назву мае новая кніга Пётры Мурзёнка, кіраўніка атаўскага аддзялення Згуртавання беларусаў Канады. Гэтае выданне – своеасаблівы даведнік, на старонках якога ўтульна, дзякуючы шчодраму аздабленню каляровымі малюнкамі, фотаздымкамі, табліцамі і мапамі, змясціліся больш за тысячу гадоў беларускай гісторыі. Фармаванне беларускага этнасу, стасункі Беларусі з Еўропай і Расіяй, дзяржаўныя ўтварэнні, выбітныя землякі, рэлігіі і канфесіі, гісторыя нашай незалежнасці, унікальная прырода і гістарычныя помнікі – выглядае на тое, што няма тэмы, якую б абмінула гэтая невялікая па аб’ёму кніга ў цвёрдай вокладцы.

20.02.2017 - 14:13

Сёмы з’езд беларусаў свету пройдзе сёлета 15—16 ліпеня ў Мінску.

17.02.2017 - 13:42

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і кампанія "Будзьма беларусамі!", ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, радыя паведаміць, што, паводле чытацкага галасавання, а таксама з улікам меркавання самога аўтара, пераможцам стаў варыянт вокладкі нумар 5. Яе намаляваў Віталь Сыч. Віншуем!

17.02.2017 - 13:21

15-16 ліпеня ў Менску збяруцца беларусы з усяго свету. Малая Рада Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» зацвердзіла дату, тэматыку і склад арганізацыйнага камітэту VII з’езда беларусаў свету, паведаміла нашаму радыё старшыня галоўнай рады арганізацыі Ніна Шыдлоўская.