Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

12.04.2017 - 19:14

Па ўсёй Беларусі ад пачатку сакавіка ў сувязі з мірнымі пратэстамі супраць падатку на беспрацоўе, а таксама падчас  святкавання Дня Волі 25 сакавіка, былі брутальна затрыманыя больш за тысячу чалавек – удзельнікі акцый, журналісты, праваабаронцы, назіральнікі, грамадскія актывісты і проста выпадковыя мінакі. Многія з іх былі асуджаныя на суткі арышту і аштрафаваныя. Некалькі чалавек былі збітыя. Дзесяткі людзей былі арыштаваныя прэвентыўна і на іх распачата крымінальная справа.

Мы абвяшчаем кампанію па зборы сродкаў для падтрымкі арыштаваных і іх сем’яў. Грошы неабходныя для пакрыцця штрафаў, на перадачы, а таксама сем’ям затрыманых, якія з-за ператрусаў і арыштаў засталіся без сродкаў існавання.

Любое ахвяраванне пойдзе на карысць пацярпелым. Мы гарантуем празрыстасць і мэтавасць выкарыстання.

12.04.2017 - 17:44

12 красавіка 50-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Наталля Герасімюк (Польшча).

12.04.2017 - 17:13

Ён пройдзе пад тэмай “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгіі развіцця”.

Акрамя пленарнага пасяджэння, праца дэлегатаў будзе праходзіць у трох секцыях:

1. Гістарычныя карані беларускай дзяржаўнасці.

2. Беларуская дыяспара і Беларусь: стратэгія ўзаемадзеяння ў сучасных умовах.

3. Беларуская мова і культура як падмурак дзяржаўнай незалежнасці.

11.04.2017 - 14:49

11 красавіка Дзень народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”», старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла (Канада).

06.04.2017 - 14:22

6 красавіка Дзень народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Хведар Нюнька (Літва).

Ад усёй душы віншуем спадара Хведара і жадаем яму моцнага здароўя, сяброўскай падтрымкі, натхнення, плёну і доўгіх гадоў жыцця!

05.04.2017 - 13:28

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Саюз беларускіх пісьменнікаў пратэстуюць супраць палітычнага пераследу грамадскіх актывістаў.

04.04.2017 - 16:09

4 красавіка 50-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Алег Хаменка (Беларусь).

Ад усёй душы віншуем спадара Алега з юбілеем і зычым яму моцнага здароўя, бясконцага натхнення, імпэту і творчага плёну!

31.03.2017 - 16:12

The International Public Society “Belarusans’ World Association «Baćkaŭščyna»” («Homeland») and the Union of Belarusan Writers protest against the political prosecution of public activists.

31.03.2017 - 16:11

Журы прэміі, партнёрамі якой выступаюць Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выдавецтва “Лімарыус”, вызначыліся з кароткім спісам прэтэндэнтаў. На конкурс прымаліся кнігі 2015–2016 гг. на беларускай мове, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction).

24.03.2017 - 21:25

Шаноўныя суродзічы, дарагія сябры беларусы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам! У гэты дзень, 25 сакавіка 1918 г., пасьля доўгай няволі, калі вонкавы сьвет забыўся пра нашае існаваньне, народ наш заявіў, што хоча жыць у сваёй незалежнай дзяржаве.

Давялося чакаць яшчэ больш як сем дзесяцігодзьдзяў, пакуль Беларусь сталася ўсімі прызнанай дзяржавай, але калі б не было ў сакавіку 1918 году людзей, якія моцна верылі ў сваё права быць вольнымі на сваёй зямлі, – не здабылі б мы ў жніўні 1991-га сваёй дзяржавы.