15–16 ліпеня ў Мінску пройдзе Сёмы з’езд беларусаў свету

Ён пройдзе пад тэмай “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгіі развіцця”.

Акрамя пленарнага пасяджэння, праца дэлегатаў будзе праходзіць у трох секцыях:

1. Гістарычныя карані беларускай дзяржаўнасці.

2. Беларуская дыяспара і Беларусь: стратэгія ўзаемадзеяння ў сучасных умовах.

3. Беларуская мова і культура як падмурак дзяржаўнай незалежнасці.