Падведзены вынікі конкурсу вокладак для кнігі Вінцэся Мудрова

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і кампанія "Будзьма беларусамі!", ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, радыя паведаміць, што, паводле чытацкага галасавання, а таксама з улікам меркавання самога аўтара, пераможцам стаў варыянт вокладкі нумар 5. Яе намаляваў Віталь Сыч. Віншуем!

Аргкамітэт дзякуе ўсім дызайнерам за ўдзел у конкурсе і наведнікам сайта за актыўнасць!

Паглядзець варыянты вокладак і прагаласаваць да 7 лютага можна было ТУТ

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"