Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"

22.02.2017 - 13:06

15 лютага адбылося пасяджэнне Малой Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Удзельнікі пасяджэння ўхвалілі фінансавую справаздачу і справаздачу пра дзейнасць Згуртавання за 2016 год (апошняя неўзабаве з’явіцца на сайце арганізацыі).

Асноўным жа пытаннем пасяджэння была падрыхтоўка да Сёмага з’езду беларусаў свету. Большасцю галасоў сябры Вялікай Рады зацвердзілі правядзенне З’езду 15–16 ліпеня ў Мінску.

Кожны З’езд беларусаў свету ўздымае важныя для беларускай нацыі пытанні. Сёмы з’езд не будзе выключэннем. Ён пройдзе пад тэмай “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгіі развіцця”.

22.02.2017 - 13:05

22 лютага Дзень народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Леанід Гаравы (Беларусь).

21.02.2017 - 11:06

Заява з нагоды выключэння Саюза беларускіх пісьменнікаў з пераліку творчых саюзаў.

20.02.2017 - 17:21

“Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” – такую назву мае новая кніга Пётры Мурзёнка, кіраўніка атаўскага аддзялення Згуртавання беларусаў Канады. Гэтае выданне – своеасаблівы даведнік, на старонках якога ўтульна, дзякуючы шчодраму аздабленню каляровымі малюнкамі, фотаздымкамі, табліцамі і мапамі, змясціліся больш за тысячу гадоў беларускай гісторыі. Фармаванне беларускага этнасу, стасункі Беларусі з Еўропай і Расіяй, дзяржаўныя ўтварэнні, выбітныя землякі, рэлігіі і канфесіі, гісторыя нашай незалежнасці, унікальная прырода і гістарычныя помнікі – выглядае на тое, што няма тэмы, якую б абмінула гэтая невялікая па аб’ёму кніга ў цвёрдай вокладцы.

20.02.2017 - 14:14

Шаноўнае спадарства! У ліпені 2017 г. адбудзецца чарговы, Сёмы з’езд беларусаў свету з тэмай “Беларускай нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгіі развіцця”.

Рада ЗБС “Бацькаўшчына” звяртаецца да вас з просьбай выказаць свае прапановы і пытанні, скіраваныя як да беларускай дзяржавы, так і да грамадскасці, звязаныя з развіццём і дзейнасцю беларусаў замежжа агулам. Таксама просім акрэсліць найбольш важныя дял вас пытанні з практыкі вашай дзейнасці і ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь. Пазначайце пажаданы тэрмін выканання прапановаў.

20.02.2017 - 14:13

Сёмы з’езд беларусаў свету пройдзе сёлета 15—16 ліпеня ў Мінску.

17.02.2017 - 13:42

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і кампанія "Будзьма беларусамі!", ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, радыя паведаміць, што, паводле чытацкага галасавання, а таксама з улікам меркавання самога аўтара, пераможцам стаў варыянт вокладкі нумар 5. Яе намаляваў Віталь Сыч. Віншуем!

17.02.2017 - 13:21

15-16 ліпеня ў Менску збяруцца беларусы з усяго свету. Малая Рада Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» зацвердзіла дату, тэматыку і склад арганізацыйнага камітэту VII з’езда беларусаў свету, паведаміла нашаму радыё старшыня галоўнай рады арганізацыі Ніна Шыдлоўская.

16.02.2017 - 15:01

Журы прэміі, партнёрамі якой выступаюць Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выдавецтва “Лімарыус”, на сваім пасяджэнні разгледзела заяўкі на ўдзел у конкурсе на атрыманне Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. На конкурс прымаліся кнігі 2015–2016 гг. на беларускай мове, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction).

15.02.2017 - 17:08

15 лютага Дзень народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Аркадзь Крупенька (Расія).

Сардэчна віншуем дарагога імянінніка са святам і зычым яму радаснага настрою, добрага здароўя і творчага натхнення!