Дзейнасць у 1994 г.

Чэрвень

  • Стварэнне сумеснага прадпрыемства "Міжнародны цэнтр прадпрымальнікаў беларускай дыяспары" як выканаўчага органа Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" і Згуртавання прадпрымальнікаў беларускай дыяспары.
  • Удзел у рабочай сустрэчы, якая праходзіла ў Епархіяльным Упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы па пытанню аднаўленню Крыжа прэпадобнай Еўфрасінні ігуменні Полацкай.
  • Правядзенне пасяджэння Навукова-грамадскай Рады па аднаўленню Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай.

     

6-7 жніўня

  • Па ініцыятыве ЗБС"Бацькаўшчына" правядзенне ў г. Мінску першай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Культура беларускага замежжа". Асноўная тэма - асвятленненне найбольш цікавых з'яваў культуры беларускага замежжа і іх асэнсаванне.

     

Верасень

  • Удзел у правядзенні і арганізацыі Першага з'ездза беларусаў краін Балтыі (Вільня, Літва) асноўная задача якога - усталяванне сталых сувязяў паміж беларусамі, якія жывуць у гэтым рэгіёне, а таксама Бацькаўшчынай у галіне нацыянальна-культурнага жыцця.
  • Дасылка беларускага перыядычнага друку беларускім суполкам у замежжы.