Вугоршчына. Дзяржаўная палітыка ў дачыненні да вугорцаў, якія пражываюць у суседніх краінах

Насельніцтва Вугоршчыны складае трохі болей за 10 млн чалавек.

Сёння вялікая колькасць вугорцаў пражывае ў суседніх з Вугоршчынай краінах.Каля 1,5 мільёна – у Румыніі, каля 500 тысяч вугорцаў – у Славакіі, каля 300 тысяч – у Сербіі, каля 150 тысяч – ва Украінскім Закарпацці (па дадзеных на 2001 г.) Таксама шмат вугорцаў пражывае ў суседніх Харватыі ды Славеніі.

Дзяржаўная палітыка Вугоршчыны ў дачыненні да вугорцаў, якія пражываюць ў суседніх краінах, вsзначаецца спецыяльнным законам -- Законам аб вугорцах, якія жывуць у суседніх краінах.

Вытрымкі з Закона аб вугорцах, якія жывуць у суседніх краінах

Закон датычыцца тых людзей вугорскай нацыянальнасці, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Вугоршчыны і пражываюць у Рэспубліцы Харватыя, Федэратыўнай Рэспубліцы Югаславія, Рэспубліцы Аўстрыя, Румыніі, Рэспубліцы Славенія, Славацкай Рэспубліцы альбо Украіне, якія

a. страцілі сваё вугорскае грамадзянства па якіх-небудзь прычынах акрамя добраахвотнага адмаўлення, і
b. не валодаюць правам на сталае жыхарства ў Вугоршчыне,
c. валодаюць Вугорскім пасведчаннем асобы (ВПА) (выдаецца па заяўцы і на падставае рэкамендацыі рэкамендацыйнага органа Вугорскім грамадскім адміністрацыйным органам, створаным Урадам Рэспублікі Вугоршчына спецыяльна для гэтай мэты) .

Гэты Закон таксама датычыцца мужа (жонкі), якія пражываюць разам з тымі, хто акрэслены ў артыкуле (1) і іх непаўнагадовых дзяцей, якія пражываюць разам з бацькамі, нават калі гэтыя людзі не належаць да вугорскай нацыянальнасці.

Гэты Закон таксама датычыцца некамерцыйных арганізацый, якія працуюць легальна ў суседняй дзяржаве і якія маюць наступныя мэты:

a. Захаванне і разпаўсюджванне вугорскай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва;
b. Захаванне, падтрымка і даследаванне вугорскіх традыцый;
c. Іншыя адукацыйныя, культурныя або навуковыя дзеянні, карысныя для захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Рэспубліка Вугоршчына падтрымлівае стварэнне і дзейнасць арыентаваных на прыбытак прадпрыемстваў, якія працуюць у суседніх дзяржавах і садзейнічаюць дасягненню мэтаў вугорскіх нацыянальных абшчынаў, якія жывуць у суседніх дзяржавах, а таксама прадпрыемстваў, якія маюць наступныя мэты:

a. Дапамога мясцоваму насельніцтву для ўрэгулявання неспрыяльных сітуацый у мясцовасцях, населеных асобамі вугорскай нацыянальнасці, па-за межамі Вугоршчыны, і развіццё сельскага турызму;
b. Захаванне і садзейнічанне развіццю вугорскай мовы, літаратуры, культуры і мастацтваў (г.зн. публікацыя кнігаў, газэтаў і часопісаў, развіццё мастацтваў);
c. Стварэнне і развіццё інфраструктуры, якая садзейнічае наладжванню кантактаў з Рэспублікай Вугоршчына (інтэрнэт, сродкі сувязі, новыя тэхналёгіі і г.д.);
d. Узнаўленне і абслугоўванне помнікаў, якія зьяўляюцца часткай вугорскай культурнай спадчыны

Такія камерцыйныя і некамерцчыйныя прадпрыемствы, могуць звярнуцца да грамадскага фонду, які юрыдычна зарэгістраваны і працуе з мэтай падтрымкі іх дзейнасці.

Адукацыя, Культура, Навука

У сферы культуры, людзі, якія закранаюцца гэтым Законам, маюць права на такія ж правы як і вугорскія грамадзяне ў Вугоршчыне. Адпаведна, Рэспубліка Вугоршчына гарантуе ім

a. права выкарыстоўваць установы адукацыі і магчымасць карыстацца паслугамі, якія яны прапаноўваюць,
b. даступнасць культурных здабыткаў для іх выкарыстання ў рэкламе і для даследавання,
c. даступнасць аб'ектаў культурнай спадчыны і звязанай з ёй дакументацыі,
d. даследаванне архіўных матэр’ялаў, якія маюць абароненыя асабістыя дадзеныя, для навуковых мэтаў, калі суседняя дзяржава, у якой жыве грамадзянін Вугоршчыны і дзе ён мае права на сталае месца жыхарства, падпісала міжнародную дамову па абароне асабістых дадзеных.

Людзі, якія закранаюцца гэтым Законам, маюць права бясплатан карыстацца асноўнымі паслугамі любой дзяржаўнай публічнай.

Вугорскія навукоўцы, згодна з дадзеным Законам, могуць стаць вонкавымі членамі ці членамі грамадскага кіраўніцтва Вугорскай Акадэміі навук.

Турыстычныя ільготы

Людзі, якія закранаюцца гэтым Законам, маюць права на турыстычныя ільготы ў Вугоршчыне пры паездках на маршрутных, унутраных, мясцовых і міжгародніх лініях грамадскага транспарта. Пры карыстанні чыгункай, выкарыстоўваюцца квіткі 2-га класу.

Бязплатны праезд прадугледжаны для:

a. дзяцей да шасці гадоў
b. людзей, якім больш за шэсцьдзесят пяць гадоў

90%-ная турыстычная ільгота на паездкі ўнутраным, міжгароднім публічным транспартам павінна быць прадугледжана для:

a. людзей, якія закранаюцца гэтым Законам, для чатырох паездак на год,
b. групы з ня менш за 10 чалавек, якім менш за васемнаццаць гадоў, якія падарожнічаюць як група, якія падпадаюць пад дзеянне Закону, і для двух дарослых, якія іх суправаджаюць, адзін раз на год.

Толькі адна турыстычная ільгота можа прымяняцца ў пэўны пэрыяд часу.

Адукацыя

Людзі, якія падпадаюць пад дзеянне Закону, маюць права ўдзельнічаць у наступных праграмах устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Вугоршчына:

a. поўнае альбо частковае, асноўнае альбо спецыялізаванае навучанне ва ўнівэрсітэце ці каледжы;
b. PhD або DLA праграмы навучання,
c. агульныя тыпы аспірантуры
d. акрэдытаванае спецыялізаванае навучанне пасля сярэдняй школы

Студэнты фінансаваных дзяржавай устаноў на дзённых (не вечаровых альбо завочных) аддзяленнях маюць права на студэнцкія стыпэндыі, як гэта прадугледжвае Закон аб вышэйшай адукацыі, на фінансавую і іншую дапамогу, а таксама на кампенсацыю выдаткаў на страхаванне здароўя. Іншыя ільготы павінны быць адрэгуляваны Міністэрствам асветы ў адпаведным законе.

У рамках структуры фінансаванага дзяржавай навучання, пэўная колькасць студэнтаў, штогод вызначаных Міністэрствам асветы, можа наведваць установы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Вугоршчына.

Пасведчанне асобы студэнта (Студэнцкі білет)

Асобы, якія падпадаюць пад дзеянне Закону, якія зарэгістраваны як студэнты грамадскай установы адукацыі ў суседняй краіне і якія навучаюцца па-вугорску альбо якія з’яўляюцца студэнтамі любой установы вышэйшай адукацыі той краіны, маюць права на пасведчанне асобы студэнта (Студэнцкі білет). Ільготы, звязаныя са Студэнцкімі білетамі, рэгулююцца ў адпаведнасці з вызначаным заканадаўствам.

Студэнцкі статус у суседняй краіне можа быць пацверджаны рэгістрацыяй такога статусу ў адпаведнай секцыі Вугорскага пасведчання асобы.

Аспірантура для вугорскіх выкладчыкаў, якія жывуць за мяжой

Вугорскія выкладчыкі, якія жывуць за мяжой і выкладаюць па-вугорску ў суседніх краінах (далей у тэксце - вугорскія выкладчыкі, якія жывуць за мяжой) маюць права на навучанне ў аспірантуры ў Вугоршчыне, а таксама на наступныя ільготы:

a. пакрыццё выдаткаў на пражыванне;
b. пакрыццё выдаткіаў на праезд;
c. пакрыццё часткі выдаткаў на рэгістрацыю.

Навучанне ў аспірантуры і ільготы даступны для пэўнай колькасці выкладчыкаў, якую штогод вызначае Міністэрства асветы.

Дэталёвыя правілы навучання ў аспірантуры для вугорскіх выкладчыкаў, якія жывуць за мяжой, вызначае адпаведнае законадаўства.

Арганізацыя адукацыі за мяжой

Рэспубліка Вугоршчына імкнецца да захавання роднай мовы, культурнай і нацыянальнай ідэнтычнасці вугорцаў, якія жывуць за мяжой, падтрымліваючы стварэнне, арганізацыю і дзейнасць акрэдытаваных вугорскіх устаноў вышэйшай адукацыі ў суседніх краінах. Патрэбныя фінансавыя рэсурсы лічацца “мэтанакіраванымі асігнаваннямі” ў бюджэце Рэспублікі Вугоршчына. Паводле вызначанага заканадаўства, Міністр асветы прымае канкрэтныя рашэнні адносна размеркавання такіх рэсурсаў.

Рэспубліка Вугоршчына падтрымлівае стварэнне, дзейнасць і развіццё вышэйшых установаў адукацыі (факультэтаў, катэдраў і г.д.), якія выкарыстоўваюць вугорскую мову навучання і якія імкнуцца да акрэдытацыі ў суседніх краінах. Фінансавыя рэсурсы, патрэбныя для гэтага, можна запрасіць у адпаведных грамадскіх фондах.

Адукацыйная дапамога з Радзімы

Асобы, якія падпадаюць пад дзеянне Закону, могуць звярнуцца ў адпаведны грамадскі фонд па адукацыйную дапамогу, калі прынамсі двое з іх няпаўнагадовых дзяцей жывуць разам з бацькамі і наведваюць дзіцячы садок ці адукацыйную ўстанову з вугорскай мовай навучання.

Занятасць

Людзі, якія падпадаюць пад дзеянне Закону, могуць працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Вугоршчына ў адпаведнасці з дазволам. Дазвол на працу выдаецца паводле агульных умоў, звязаных з дазволам на працу ў Вугоршчыне для замежных грамадзянаў, за выключэннем таго, што ў дадзеным выпадку папярэдняя ацэнка сітуацыі на працоўным рынку непатрэбна.

Дазвол на працу можа быць выдадзены максімальна на тры месяцы ў дадзены каляндары год (у выключных выпадках, вызначаных заканадаўствам, дазвол можа быць выдадзены на больш доўгі перыяд часу).

Зацікаўленыя асобы могуць звярнуцца ў адпаведны грамадскі фонд па кампенсацыю выдаткаў, звязаных з выкананнем умоў занятасці. Такія выдаткі, у прыватнасці, - гэта выдаткі на працэдуры, патрэбныя для падцверджання неабходных ступеняў вышэйшай адукацыі і спецыялізаванага навучання, а таксама выдаткі на страхаванне здароўя.

Закон аб вугорцах, якія жывуць у суседніх краінах, цалкам чытайце тут.