Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны Беларусі

27.01.2017 - 12:58

Паважаная рэдакцыя! Хачу падзяліцца думкамі пра артыкул Настассі Зелянковай «Мне бацька яшчэ казаў: «Купала? Дык яго нашы хлопцы забілі! Быў загад ліквідаваць», надрукаваны на сайце nn.by.

З павагай,
Віктар Патапенка — сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ад Рэдакцыі. З некаторымі высновамі Віктара Патапенкі можна спрачацца. Віталь Скалабан, скажам, ці Янка Брыль трымаліся іншых меркаванняў. Але лічым патрэбным даць яму слова, бо ён супаставіў шмат наяўных матэрыялаў пра здарэнне, вакол якога застаецца заслона таямнічасці.

27.01.2017 - 12:23

У Варшаве адбылася дыскусія з нагоды выхаду кнігі Лешка Шарэпкі „Абліччы Беларусі. Запіскі амбасадара”.

26.01.2017 - 15:41

26 студзеня ў 15 гадзін па беларускім і ўкраінскім часе ў Кіеве, каля помніка герою Нябеснай Сотні, беларусу Міхасю Жызнеўскаму, уручаць літаратурную прэмію «Воін Святла» беларускаму пісьменніку Міхасю Скоблу.

26.01.2017 - 15:10

Над Музэем Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка навісла пагроза закрыцьця. Мсьціслаўскія чыноўнікі плянуюць перанесьці яго ў раённы цэнтар. Узьніклую сытуацыю мы абмеркавалі з пляменьнікам пісьменьніка акадэмікам Радзімам Гарэцкім.

26.01.2017 - 14:11

М. Улашчык, «Даць народу гісторыю. Успаміны, лісты», 560 старонак. Сэрыя «Беларуская мэмуарная бібліятэка», Мінск, «Лімарыус», 2016.

26.01.2017 - 14:02

Стратэгія Польшчы ў пытанні палякаў Беларусі? «Гаворачы з Аляксандрам Лукашэнкам пра палякаў у Беларусі, мы звычайна выкарыстоўвалі такія аргументы, як гістарычная справядлівасць, дэмакратыя, правы чалавека, якія ён не надта ўспрымае, — піша ў сваёй кнізе «Абліччы Беларусі. Запіскі амбасадара» былы пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка. — Можа быць, прыйшоў час звярнуцца да больш пераканаўчага аргумента?»

25.01.2017 - 14:05

Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 24 студзеня 2017 года нумар 27р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце беларускага ўрада, паведамляе БЕЛТА.

25.01.2017 - 12:17

Чацвёрты выпуск Шагалаўскага зборніка прэзентуюць у Віцебску 25 студзеня, поўная электронная версія выдання ў гэты ж дзень будзе размешчана ў інтэрнэце, паведамілі БЕЛТА ў музеі Марка Шагала ў Віцебску.

20.01.2017 - 14:28

Беларускую гісторыю прысвойваюць сабе многія іншыя дзяржавы, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20 студзеня з журналістамі пасля цырымоніі адкрыцця ў цэнтры Мінска мемарыяльнай дошкі на месцы размяшчэння ў 1919 годзе Камісарыята па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, піша БелаПАН.

20.01.2017 - 14:06

Сабраць мільён нерусыфікаваных жыхароў Беларусі і кампактна засяліць імі адмысловую тэрыторыю — 87-гадовы прафэсар Леанід Лыч прапанаваў уласны плян выратаваньня краіны.