Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны Беларусі

04.04.2017 - 13:56

Прэм’ера спектакля «Кар'ера доктара Рауса», у якім расказваецца гісторыя Францыска Скарыны як чалавека, які нарадзіўся значна раней сваёй эпохі, адбудзецца у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 19 красавіка.

03.04.2017 - 16:55

Міністэрства замежных спраў Польшчы звярнулася да МЗС Беларусі з просьбай неадкладна прадставіць тлумачэнні ў сувязі з вобыскамі ў менскіх офісах польскага тэлеканала „Белсат”, перадае „Радыё Польшча”.

31.03.2017 - 15:17

Паўтысячы гадоў жыве беларуская друкаваная кніга. Гэтую дату ўжо адзначылі некалькі выданняў, прысвечаных Францыску Скарыну ды кнігадрукаванню. Вядома, чакаюцца й іншыя. Між тым ужо цяпер можна сцвярджаць: падводзячы рысу пад юбілейным годам друку, на адно з першых месцаў мы вылучым кнігу «Маем найбольшае самі», у якой Алесь Разанаў перастварыў арыгінальныя тэксты Скарыны ў паэтычную асучасненую форму.

29.03.2017 - 15:13

Кнігу пра айца Канстанціна Байко прэзентавалі ў Берасці. Адмыслова на мерапрыемства, якое прайшло ў абласной бібліятэцы, прыехаў падляшскі краязнаўца і этнограф Дарафей Фіёнік. Акрамя таго ён распавёў пра новы нумар краязнаўча-літаратурнага зборніка “Бельскі гостінэць”.

29.03.2017 - 14:48

Выставай і сустрэчай з беларускімі студэнтамі пачынаюцца ў Менску святкаванні года выдатнага творцы і аматара ідэі Вялікага Княства Літоўскага  – Анджэя Струмілы. Мастак нарадзіўся ў Вільні, а цяпер жыве на Сувальчшыне, аднак, як часта ўспамінае, – яго Бацькаўшчынай ёсць Менская зямля, адкуль паходзіць ягоная сям’я. У час сустрэчы, прымеркаванай да 90-х угодкаў, Анджэй Струміла пакажа свае найноўшыя працы і прачытае лекцыю будучым мастаком.

29.03.2017 - 14:22

Беларускія фальклорныя песні — як легенды: распавядаюць гісторыі, вучаць, папярэджваюць пра нешта ці, наадварот, супакойваюць. Яны маглі б стаць легендамі ў сучасным свеце, які ўсё больш аддаляецца ад традыцыйнай культуры. Калі б не было тых, хто не згодны і імкнецца надаць гэтым творам новае жыццё. Некаторыя рупліўцы гэтай справы таксама ўжо сталі легендамі сучаснай беларускай музычнай культуры, як гурт «Палац» і музыка Алег Хаменка, з якім мы размаўляем напярэдадні двайнога юбілею, адзначаць які збіраюцца вялікім канцэртам.

28.03.2017 - 15:45

Саюз беларускіх пісьменнікаў уключаны ў пералік творчых саюзаў Беларусі. 25 сакавіка на Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь pravo.by была апублікавана адпаведная пастанова Міністэрства культуры.

28.03.2017 - 15:41

Парламенты трох краін прымуць агульнае рашэнне па справе расейскай агрэсіі ў Данбасе і сітуацыі ў Беларусі.

28.03.2017 - 13:00

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрвію тэлеканалу TVN24 распавёў пра будучыню дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

24.03.2017 - 16:56

З пачатку сакавіка былі затрыманыя, пасаджаныя за краты ці аштрафаваныя ў сувязі з «Маршамі недармаедаў» больш за 300 чалавек, Дзень Волі ў турме сустрэнуць больш за 120 чалавек. У ліку затрыманых — доўгі шэраг палітыкаў, у тым ліку лідэры АГП, БХД, руху «За свабоду» і «Маладога фронту», чальцы іншых партыяў і рухаў, а таксама шараговыя ўдзельнікі «Маршаў недармаедаў» і людзі, якія заяўлялі, што нават не хадзілі на маршы.