Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны Беларусі

16.07.2008 - 00:21

Цэнтравыбаркам Беларусі адчытаўся аб фармаванні 110 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў». Колькасць апазіцыянераў у іх нікчэмна малая.

 

Усяго ў камісіі ўключаныя 1430 грамадзянаў, паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Беларусі Мікалай Лазавік.

26.03.2008 - 17:24

Зараз у палацы цалкам разбурана трохпавярховая галерэя, якая памятала крокі Радзівілаў.

 

Яшчэ напрыканцы студзеня гэта сцяна была. Будаўнікі зруйнавалі толькі знешнюю сцяну галерэі і перакрыццяў – канструкцыі нібыта “безнадзейна састарэлі”. Але падчас так званых рэстаўрацыйных прац было вырашана зруйнаваць і знешнюю сцяну.

26.03.2008 - 17:22

У Палацы мастацтваў 24 сакавіка “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і мастацкая суполка «Пагоня» ладзіла працяг агульнанацыянальнай дыктоўкі. Дыктоўка, у якой здолелі ўзяць удзел усе ахвотныя, а не толькі мастакі, прайшла ў вялікай актавай залі палацу і пачалася ў 16.30.

23 сакавіка ў Беларусі адбылася агульнанацыянальная дыктоўка, прысвечаная 90-м угодкам абвяшчэння незалежнасці БНР. У сталіцы акцыя ладзілася ў сядзібах Таварыства беларускай мовы і Партыі БНФ.