Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны Беларусі

22.03.2017 - 20:13

Аляксандар Лукашэнка 21 сакавіка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэнаваліся ў лягерах з зброяй». Адзін зь лягераў нібы быў «у раёне Бабруйску і Асіповічаў», астатнія ва Ўкраіне і ці Літве, ці Польшчы. У той жа дзень Лукашэнка казаў, што «не адмяняў і не прыпыняў» дэкрэт № 3, што «ўзарваў апазыцыйную кляаку» і што хацеў бы, каб беларускія навукоўцы вынайшлі новую крыніцу энэргіі. А днём раней публікаваліся «страшылкі» пра нібыта «прарыў мяжы» і «радыеактыўны самалёт», якія былі часткова абвергнутыя.

22.03.2017 - 18:50

Беларускі ПЭН-цэнтр абураны характарам затрыманняў і адсутнасцю вычарпальнай інфармацыі пра месцазнаходжанне і прычыны затрымання Алеся Яўдахі і Міраслава Лазоўскага.

Увечары 21 сакавіка 2017 года, пасля цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, на вуліцы Кастрычніцкай людзі ў цывільным схапілі і адвезлі ў невядомым кірунку Алеся Яўдаху, індывідуальнага прадпрымальніка, які распаўсюджвае беларускамоўныя кнігі.

У той жа вечар быў затрыманы супрацоўнік выдавецтва “Кнігазбор” Міраслаў Лазоўскі.

21.03.2017 - 18:07

Лаўрэатамі прэміі “Дэбют” 2017 года зрабіліся Міхал Бараноўскі са зборнікам паэзіі “VOLUMEN 1”, Андрусь Горват з кнігай прозы “Радзіва “Прудок”. Дзённік” і Адэля Дубавец з перакладам з польскай мовы кнігі Вітальда Шаблоўскага “Танец мядзведзяў”. Яны атрымалі ад фонду "Вяртанне" па 3900 беларускіх рублёў.

17.03.2017 - 13:03

Рэдкія выданні Бібліі ў адной выстаўцы. Экспазіцыя «Кніга кніг» распавядае, якім чынам прыходзіла Слова Божае на землі Беларусі. Трэба завітаць у Нацыянальную бібліятэку краіны, каб больш глыбока зразумець гісторыю галоўнай кнігі хрысціянства ў кантэксце дзейнасці Францыска Скарыны.

16.03.2017 - 15:33

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей пракамэнтаваў затрыманьні ўдзельнікаў пратэстаў «недармаедаў» і рэакцыю на іх Эўразьвязу 15 сакавіка пасьля сустрэчы зь міністрам замежных і эўрапейскіх спраў Бэльгіі Дыдʼе Рэйндэрсам, перадае БелаПАН.

16.03.2017 - 14:26

Сябры новаабранай Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў мусілі прайсці сапраўдны квэст. Разам з запрашэннем на пасяджэнне яны атрымалі фрагмент карты сталіцы, дзе было пазначанае новае месца збору – арт-прастора “Тартак”. Большасць справілася з заданнем, і кворум для галасавання быў забяспечаны.

16.03.2017 - 14:07

Выстаўка-тэст для беларусаў. Ці чулі вы калі-небудзь развагі пра бурак як сімвал шляхецкасці?.. Ці замацаваны ў нашай традыцыі чорна-белы арнамент, што большасці падасца незвычайным для беларускай культуры колеравым спалучэннем? Нечаканыя рэчы можа адкрыць падчас сваіх лекцый мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў, які ўжо шмат гадоў займаецца даследаваннямі колераў Беларусі.

16.03.2017 - 13:55

Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Алену Купчыну вылучылі на пасаду генсакратара гэтай арганізацыі. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

16.03.2017 - 13:01

Напрыканцы 2016 года Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» абвясцілі творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол».

16.03.2017 - 12:45

18-га і 19-га лютага 500-годнасць кнігадруку гасцявала на Пружаншчыне Брэсцкай вобласці. Спявачка Таццяна Матафонава і паэтка Антаніна Хатэнка вандравалі насустрач Дню роднай мовы па дрымучай Пружанскай пушчы, прыпыняліся на добрую шчырую гаворку пра нас, пра час, пра мінуласць і будучынь у школе нумар 4 г. Пружаны, у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, а таксама на сядзібе Народнага майстра-разбяра Міколы Тарасюка ў знямелай колісь вёсцы Стойлы, дзе намаганнямі Ларысы і Аляксандра Быцко створана цяпер унікальная дыялогавая прастора – культурна-адукацыйны цэнтр “Вясковы рэнесанс”.