Апублікаваны вялікі архіў беларускага відэа 1990-х

На Youtube-канале „Belarusian Video Archive 1980’s — 2000’s” ананімны карыстальнік апублікаваў архіў з 250 відэа беларускага тэлебачання і асабістых архіваў пераважна 90-х.

Відэа розняцца па працягласці (ад 30 секунд да больш як 4 гадзінаў) і тэматыцы, але ўсе так ці іначай прысвечаныя Беларусі. Ёсць дакументальныя стужкі пра Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Ларысу Геніюш і Алеся Адамовіча, фільмы-„візітоўкі” пра беларускія гарады, мастацкія фільмы, відэазапісы мітынгаў, кангрэсаў і выступаў палітыкаў. Ёсць відэа з „нулявых” — поўныя фільмы „Franz + Polina” і „Плошча”.

Беларускае Радыё Рацыя