25 сакавіка – Дзень Волі ў Гайнаўцы

Гайнаўка ў другі раз запрашае на супольнае святкаванне Дня Волі – 25 Сакавіка. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Дачыненне да гэтай гістарычнай падзеі мелі многія выхадцы з Беласточчыны, у тым ліку выбітны патрыёт і змагар, першы прэм’ер-міністр БНР Язэп Варонка.

Дзень Волі традыцыйна святкуецца ў Беластоку, дзякуючы Беларускаму саюзу ў Польшчы. Цяпер да гэтай традыцыі далучаецца Гайнаўка, горад на ўскрайку Белавежскай пушчы, у якім надалей жыве шмат беларусаў.

Запрашаем на Дзень Волі ў Гайнаўцы, які адбудзецца 25 Сакавіка 2017 года ў мясцовым Музеі і асяродку беларускай культуры па адрасе вул. 3 Мая, 42.

Праграма мерапрыемства:

Выступ Віктара Шалкевіча і адмысловы паказ фільмаў праекта Chronotop

15.00. У рамках мерапрыемства запрашаем на кінапаказы.

Музей і асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы, VAŠA NIVA i Fundacja Sunduk запрашаюць на прэм’ерны паказ двух фільмаў (Танатос & Эрос і Хранатоп#375), якія сталі вынікам польска-беларускага кінапраекта CHRONOTOP.

Пасля паказу пройдзе сустрэча са стваральнікамі фільмаў, а таксама прэзентацыя і набор на майстар-класы ў рамках праекта “Хранатоп”, якія пройдуць на Падляшшы ў ліпені 2017 года.

18.00. Урачысты пачатак святкавання

«Беларускі Беласток» – прэзентацыя праекта журналіста, супрацоўніка Беларускага Радыё Рацыя Аляксея Трубкіна, прысвечанага мясцінам, адзначаным беларускай прысутнасцю.

Януш Гаўрылюк, арганізатар фестывалю Bulbamovie і суаўтар праекта «Хранатоп», прадстаўнік “Белсату” прадставіць і пакажа фільм «Партрэт» рэжысёркі Вольгі Дашук, які з’яўляецца прадукцыяй тэлеканала «Белсат».

АДМЫСЛОВЫ ГОСЦЬ ВЕЧАРЫНЫ – БЕЛАРУСКІ БАРД ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ.

Дзень Волі арганізуецца, дзякуючы ініцыятыве групы мясцовых жыхароў ды ўраджэнцаў Гайнаўкі, а таксама неабыякавых людзей.

Тэхнічная і медыйная падтрымка мерапрыемства: VAŠA NIVA – першая беларуская газета не на паперы Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва” Беларускае Радыё Рацыя