25 скавіка – Дзень Волі ў Канадзе!

25 сакавіка, субота 2:00 – пікет ля City Hall 5:00 – урачыстае сьвяткаваньне

Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае разам адзначыць Дзень Волі – 99 гадоў з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі!

А 2:00 апоўдні запрашаем на пікет каля Toronto City Hall (Nathan Phillips Square) у падтрымку зьняволеных за пратэсты ў Беларусі!

Мы будзем заклікаць канадыйскі ўрад і грамаду узмацніць ціск на ўлады Беларусі, каб тыя спынілі рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў. (Урад Канады зьняў санкцыі з уладаў Беларусі ў 2016 годзе “у сувязі з пазытыўнымі зьменамі ў Беларусі”).

Пасьля пікету, а 5:00 вечара усе разам зьбіраймася ў Беларускім Грамадзка-Рэлігійным Цэнтры (524 St. Clarens Ave.), каб урачыста адзначыць 99-гадовыя ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі!

У праграме мерапрыемства:

  • Малітва за Беларусь
  • Прывітальнае слова Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы
  • Гістарычная віктарына
  • Выступ фольк-гурту “Яваровы Людзі”
  • Беларускія настольныя гульні “Мова”, “Паўстанцы”, “Разам”