25 сакавіка – Дзень Волі ў Рызе

Шаноўнае спадарства!

Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" запрашае на святкаванне 99-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Свята адбудзецца 25 сакавіка ў Вялікай залі Дома Асацыяцыі нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч па адрасе: Рыга, вул. Слокас, 37.

Пачатак а 15 гадзіне. Уваход вольны.