17–26 сакавіка – AKUTE прэзэнтуюць ва Украіне свой новы альбом «Płastyka»

Украінскі тур аднаго з самых актыўных гуртоў Беларусі пройдзе ў 7-мі гарадах і стане ўжо трэцім за апошнія 2 гады. Akute - ўдзельнікі дзясятка буйных фестываляў, у мінулым гралі на сцэне такіх знакавых ўкраінскіх фэстаў, як Atlas Weekend, Respublica, Бандэрштат, Woodstock UA і інш.

AKUTE - адзін з самых вядомых і цікавых беларускіх калектываў з Магілёва. Стомленасць і сум, беларуская мова і арыгінальнае гучанне: адзін з самых шматспадзеўных незалежных беларускіх гуртоў, AKUTE, спалучае такія стылі як indie і death rock. Самі ж музыкі гучанне калектыву характарызуюць мудрагелістым словазлучэннем disco-decadance. Усё гэта вылучае AKUTE ня толькі на фоне шматлікіх беларускіх калектываў, але і шырокай постсавецкай сцэны.

Новы альбом «Płastyka» стаў 4-й студыйнай працай гурта і яе ўжо паспелі назваць самай меладычнай у гісторыі гурта: " Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах." - 34mag.net

Украінскі тур 17.03 - ЛЬВІВ | UNDEGROUND 18.03 - ЛУЦЬК | паб ЛучеSk  19.03 - ОДЕСА | MMC  23.03 - КРИВИЙ РІГ | MADiSAN  24.03 - ДНІПРО | Махно  25.03 - ХАРКІВ | ART AREA ДК   26.03 - КИЇВ | Mezzanine. МУЗЫКА Афіцыйны канал: https://soundcloud.com/akute  "Дзевачкі і космас" (2011) – http://www.experty.by/node/1243  "Не існуе" (2012) – http://soundcloud.com/akute/sets/nie-isnuje/  “Рэальнасць і сны” (2014) - http://34mag.net/piarshak/post/realnasc-i-sny/ "Plastyka" (2016) - 34mag.net/piarshak/post/plastyka/ ВІДЭА Сэрца (official live) - www.youtube.com/watch?v=jYI_KJafEcs Калі б я застаўся з табой (official live) - www.youtube.com/watch?v=y0NeApXycQI Афіцыйныя старонкі: ВК https://vk.com/akutemusic FB http://www.facebook.com/akutemusic