19 сакавіка – Свята 99-х угодкаў Абвяшчэння Незалежнасці БНР у Атаве

Атаўскі Аддзел Згуртавання Беларусаў Канады запрашае Вас на свята 99-х ўгодкаў Абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Святкаванне адбудзецца ў нядзелю, 19 сакавіка 2017 года, па адрасу:

Hintonburg Community Centre, 1064 Wellington St. West Ottawa K1Y 2Y3 Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што гэта  Wellington St. West

Пачатак : 16:30.

У праграме: 1. Святочны зварот Старшыні Рады БНР, сп. Івонкі Сурвілла; 2. Прэзентацыя кнігі Пётры Мурзёнка "Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу"; 3. Пётр Шварцман  "Пра мастацтва і крыху аб сабе"; 4. Новыя вершы ў Аттаве - Юрась Шамецька, Пётра Мурзёнак. 5. Музычныя творы  ў выкананні Галіны Рэзаіпур, Уладзі Шамецька, Міхася Рыкава. 6. Кава і пачастункі (спадзяемся на ваш удзел)