Прэзентацыя альбома “Матылёк” Таццяны Дайнекі (Беланогай)

21 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца музычна-літаратурная прэзентацыя альбома Таццяны Дайнекі (Беланогай) на вершы Яўгеніі Янішчыц “Матылёк”.

У праграме прагучаць песні з альбома пад акампанемент гітарыста Юрыя Хілаўца. Сваімі ўспамінамі падзеляцца сябры паэтэсы – Васіль Жуковіч, Хрысціна Лялько і іншыя.

З рэцэнзіяй на альбом можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы.

Падзея адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Месца: Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна Адрас: г. Мінск, вул. Гікалы, 4 Пачатак а 18.00 Уваход вольны

Інфалінія +37529 113 64 46