4 сакавіка – У Вільні адбудзецца супольны канцэрт Вайцюшкевіча і Някляева

4 сакавіка ў Вільні адбудзецца супольны канцэрт Вайцюшкевіча, Някляева і WZ-Orkiestra з праграмай «Нашы каханыя». Імпрэза  прымеркаваная да  10-годдзя творчага супрацоўніцтва, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 года. У праграме песні і вершы – лепшае, новае і нечаканае.

Квіткі на канцэрт каштуюць ад 40,5 да 47,5 рублёў. Апошняя частка квіткоў толькі ў «Тэатральнай касе» (Мінск, вул. Калініна 5, працоўныя дні з 10.00 да 19.00). Даведка: (017) 395 05 65, (033) 6 5555 96. Да 23 лютага ўключна можна падаць на бясплатныя візы. Пакрокавая інструкцыя па візах – http://www.zagranicy.lt/vizy-oformlenie.