Гуканне вясны ў Нью-Ёрку

Беларуская грамада Нью-Ёрку запрашае сумесна адзначыць старадаўні беларускі абрад Гукання Вясны.

Святкаванне адбудзецца 5-га сакавіка (нядзеля) у бруклінскім Prospect Park, што на ўзбярэжжы возера (глядзіце мапу ніжэй). Пачатак а 12-й гадзіне дня.

У праграме: карагоды ў народных строях, гульні і пачастункі.

Унёсак для ўдзелу – $10 на арганізацыйныя патрэбы.

Даехаць да месца сустрэчы можна скарыстаўшыся цягніком “Q” да “Parkside Ave” (3 хв. ад станцыі) албо цягнікіком “F” да “Fort Hamilton Prkwy” (15 хв. ад станцыі).

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся да Ганны Шарко (+1-732-604-1171) і Валянціны Якімовіч (+1-646-250-0937).

Беларусы наваколляў далучайцеся!