Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны беларускага замежжа

29.03.2017 - 15:28

27 сакавіка ў Саўт-Рыверы памёр Віталь Цярпіцкі. Ён пражыў 94 гады.

29.03.2017 - 15:21

Вы перанесяцеся за некалькі тысяч кіламетраў ад Беларусі ў заходнюю Сібір. Тут у беларускіх вёсках жывуць нашчадкі перасяленцаў, якія ў пачатку ХХ ст. у пошуках лепшае долі выехалі з Магілёўскай, Віцебскай, Гарадзенскай губерняў.

28.03.2017 - 14:38

Для амерыканскіх беларусаў святкаванне Дня Волі у гэтым годзе было азмрочана навінамі пра брутальныя затрыманні пасля мітынгаў недармаедаў 15-га сакавіка і непасрэдна перад 25-м сакавіка.

28.03.2017 - 14:13

Вячаслаў Кавалёў пераехаў з сям’ёй у Канаду ў 2001 годзе. Падчас другога наведвання сваёй радзімы ён падзяліўся з «НН» цікавымі фактамі з жыцця замежнікаў і назіраннямі за Беларуссю.

28.03.2017 - 13:10

25 сакавіка ў Варшаве з нагоды Дня Волі адбыўся мітынг Салідарнасці. Удзел у ім узялі каля сотні чалавек.

28.03.2017 - 12:48

Купалле, Дажынкі, Лявоніха, Калядкі і іншыя абрадавыя каляндарныя святы паспяхова зладзіў у апошні час Навасібірскі цэнтр беларускай культуры (НЦБК). Кожная такая дзея – своеасаблівы абярэг народных традыцый. А хто можа захаваць і зберагчы гэтыя традыцыі лепей і надзейней за маладое пакаленне? Вось на яго і робіць стаўку НЦБК, абавязкова прыцягваючы да ўдзелу ва ўсіх сваіх імпрэзах разам з дарослымі і дзяцей. На фестывалі-конкурсе «От Полесья до Сибири несите, аисты, весну!», які збірае больш за дзвесце ўдзельнікаў з большасці раёнаў і гарадоў вобласці, яны пачуваюцца сапраўднымі гаспадарамі.

27.03.2017 - 15:55

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі рашуча асуджае гвалтоўныя дзеяньні сілавых структураў лукашэнкаўскага рэжыму супраць грамадзянаў падчас мірных дэманстрацыяў 25 сакавіка 2017 году.

27.03.2017 - 15:23

У пятніцу, 24 сакавіка, прайшла акцыя каля кансуляту Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку.

21.03.2017 - 16:04

У мемуарах жаўнера Другога польскага корпуса з Беларусі Паўла Нічыпарука ёсць усё: і ГУЛАГ, і вайна, і настальгія па роднай Беларусі. Кніга будзе мець больш за 200 старонак цікавых успамінаў і фактаў з гісторыі Беларусі, а таксама некалькі сотняў аўтэнтычных каляровых і чорна-белых здымкаў з прыватнага архіва гісторыка Ігара Мельнікава.

21.03.2017 - 15:36

Ансамбль "Спадчына" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (мастацкі кіраўнік Яніна Юзэфовіч) выконвае песню "Мірта" (музыка Станіслава Клімава, словы Станіслава Валодзькі). Да песні ёсць мінусоўка.