Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны беларускага замежжа

31.03.2017 - 16:28

У папулярным амэрыканскім часопісе Smithsonian (за красавік 2017) пададзена статыстыка ўцекачоў у ЗША за апошнія 15 гадоў. Названы 16 краін, зь якіх прыбывалі ўцекачы. А ў катэгорыі ”Іншыя” у ліку названых 9 краін пададзена й Беларусь.

31.03.2017 - 16:18

Амбасадар Беларусі ў Аўстраліі Віктар Шых сустрэўся з праўнучкай Ігната Дамейкі. Беларускі дыплямат наведаў Пас Дамейку ў яе дома, у Сыднэі, разам з жонкай Ліліяй Маліноўскай.

31.03.2017 - 15:56

У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча прайшла прамоцыя кнігі «Айцец Канстанцін Байко. Багаслоў, настаўнік, лекар». Святар, герой кнігі вядомы між іншым пасляваенным навучаннем праваслаўнай рэлігіі ды тварэннем беларускага школьніцтва ў Бельску Падляшскім.

31.03.2017 - 15:40

Яе аўтарам зьяўляецца беларуская пісьменьніца зь Беласточчыны Міра Лукша.

31.03.2017 - 15:28

Гайнаўскі праваслаўны дзіцячы садок праводзіць беларускамоўныя праекты.

30.03.2017 - 17:32

24 сакавіка ў Даўгаўпілскай Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, паэткі, фалькларысткі Валянціны Казлоўскай і прымеркаваны да Міжнароднага дня тэатра.

30.03.2017 - 17:13

22 сакавіка 2017 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшлі адукацыйна-гульнявыя заняткі і майстар-клас для школьнікаў «Гуканне вясны». Патлумачыць назву можна як «зазыванне вясны на зямлю». Гэта прыгожае, светлае і радаснае свята, якое пачынаюць святкаваць з 14 сакавіка да таго часу, пакуль не наступіць вясна.

30.03.2017 - 17:05

29 сакавіка а 15-й гадзіне дня на пляцоўцы Union square на Мангэтане прайшла акцыя салідарнасьці з затрыманымі і арыштаванымі ўдзельнікамі мірных дэманстрацыяў у Беларусі. Удзел у акцыі бралі ўдзел каля 120 чалавек.

30.03.2017 - 16:58

25 сакавіка ў Філадэльфіі каля арт музея сабралося больш за 30 чалавек, каб падтрымаць усіх арыштаваных і затрыманых у Беларусі.

30.03.2017 - 16:07

Напярэдадні Дня Волі сябры Беларуска-Амерыканскага Задзіночання ў Паўднёвай Фларыдзе ініцыявалі і прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць палітычных пераследаў у Беларусі, што адбылася 24 сакавіка ў Нью-Ёрку, а таксама правялі ўласную акцыю, прысвечаную Дню Волі, 25 сакавіка ў Маямі.