Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны беларускага замежжа

24.02.2017 - 15:16

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, Бюро міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова арганізавала круглы стол на тэму «Limba care ne uneşte» («Мова, якая аб'ядноўвае нас»).

24.02.2017 - 13:35

18 лютага падчас рабочага візіта ў сталіцу Вікторыі сустрэўся з мясцовымі беларусамі. Распавёў пра беларускую прысутнасць у гэтай краіне, аб планах па арганізацыі мерапрыемстваў, што дазволяць пашырыць веды аўстралійцаў аб Беларусі. Больш падрабязна расказаў пра Фестываль ў Каўры ў канцы сакавіка, аб тым, як там будзе прэзентавана наша краіна. Вядома ж, заклікаў усіх, хто можа, далучыцца да гэтай падзеі.

24.02.2017 - 12:43

На думку вядомага гісторыка беларускай літаратуры прафэсара Адама Мальдзіса, архівы эўрапейскіх краін яшчэ могуць зьмяшчаць многія невядомы дакумэнты пра беларускага асьветніка і першадрукара Францішка Скарыну.

24.02.2017 - 12:16

Школа ў Нарве выбрала прадстаўнікоў на конкурсы “Беларуская гавэнда” і “Роднае слова”.

24.02.2017 - 12:01

Прадпрымальнік з Ваўкавыска, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч зарэгістраваў у Літве грамадскую арганізацыю „Камітэт падтрымкі „Салідарнасць”. Пра гэта ён паведаміў 23 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску.

23.02.2017 - 14:58

Менавіта сёння, 23 лютага, адкрываецца Віленскі міжнародны кніжны кірмаш – галоўны кніжны форум сучаснай Літвы. У межах адкрыцця кірмашу на стэндзе Рэспублікі Беларусь будзе прэзентаваны шэраг найноўшых публікацый, выпушчаных адмыслова да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Дадзеная дата мае сімвалічнае значэнне не таксама і для Літвы, паколькі Ф.Скарына быў жыхаром супольнай для нашых народаў краіны – Вялікага Княства Літоўскага. Да таго ж менавіта ён надрукаваў першую кнігу на тэрыторыі сучаснай Літвы.

22.02.2017 - 11:56

26 лютага ў Гайнаўцы на Падляшшы адбудзецца другі Марш памяці выклятых жаўнераў. Акруговы суд у Беластоку адхіліў забарону бургамістра Гайнаўкі.

22.02.2017 - 11:41

На Міжнародны дзень роднай мовы, які святкуюць 21 лютага, БДУ распачаў святочны тыдзень. На філфаку БДУ, дзе вывучаюць 15 моў, пройдуць сустрэчы, імпрэзы ды акцыі, а сёння адбылася ўрачыстае адкрыццё, на якім выступіла аспірантка Цукубскага ўніверсітэта (Японія) Сіёры Кіёсава, якая бегла размаўляе па-беларуску і нават напісала падручнік для вывучэння мовы японцамі.

21.02.2017 - 16:25

У Канадзе адбыліся чарговыя заняткі “Мова Нанова ў Таронта”, гэтым разам на тэму “Вялікае Княства Літоўскае”. Суботнім вечарам у Беларускiм Цэнтры Таронта сабраліся блізу шасцідзесяці чалавек.

21.02.2017 - 15:42

Станіслаў Валодзька дзеліцца яшчэ адной песняй, пакладзенай на ягоны верш. Песня называецца "Чаромха". Аўтар музыкі – Мікола Яцкоў, выконвае Павел Прозар (Даўгаўпілс, Латвія). Да песні ёсць і “мінусоўка”.