Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны беларускага замежжа

10.01.2008 - 14:15
“Беларусь мае надзвычай багатыя і ўнікальныя кулінарныя традыцыі. Беларускі гісторык Аляксандр Белы выдатна рэканструюе традыцыйныя рэцэпты -- як сялянскія, так і арыстакратачныя, апісвае традыцыі нацыянальнай кулінарыі, што амаль зніклі падчас складанага мінулага стагоддзя.

Гэтая кніга – выдатнае даследаванне па беларускай гісторыі і ежы, што зведала габрэйскі ўплыў”, – зазначаецца ў анатацыі да кнігі.
09.01.2008 - 14:14
5 студзеня 2008 г. у ТБК адбылася вечарына, прысвечаная 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Падзеі 1918 г. сталі беларусам агеньчыкам надзеі на адраджэнне, на захаванне свае тоеснасці. Той агеньчык даў існасць сённяшняй Беларусі. А значыць, тыя далёкія падзеі прынеслі свой плён.

На вечарыне выступалі госці: Зянон Пазьняк і былы рэктар Гомельскага медычнага ўніверсітэта Юры Бандажэўскі.

Па словах З. Пазьняка, адраджаць нацыю патрэбна з сябе, рабіць гэта кожны дзень.
09.01.2008 - 14:12
Частка праваслаўных і грэка-каталіцкіх вернікаў святкавалі 7 студзеня свята Божага Нараджэння. Як гэты дні прайшлі ў Польшчы?

Некалькі тысяч праваслаўных і грэка-каталікоў з польскага Прыкарпацця, якое мяжуе з Украінаю, адсвятквалі Божае Нараджэнне. Арцыбіскуп Адам Дубэц падкрэсліў, што Раство з’яўляецца адным з найбольш радасных святаў у праваслаўнай царкве. Арцыбіскуп дадае, што ў гэтыя дні царква асаблівую ўвагу прысвячае сям’і, якая ў сучасным свеце мае шмат праблемаў.
09.01.2008 - 14:11
Прэзентацыя беларускага перакладу дзіцячай класікі “WINNIE the POOH” – “Віня-Пых” адбылася ў беларускім клубе ў Празе 26 снежня 2007 г. Правёў яе аўтар перакладу, сп. Віталь Воранаў.

Падчас імпрэзы, якую наведалі прыблізна 20 сяброў беларускай грамады, сп. Віталь прачытаў урыўкі з кнігі ды выказаў пару слоў пра значэнне гэтага твору (аўтарства ангельскага пісьменніка Алана Аляксандра Мілна) у сусветнай літаратуры:
08.01.2008 - 14:06
Грамадзянін Беларусі атрымаў палітычны прытулак у Эстоніі. Такое рашэнне прыняў Дэпартамент грамадзянства і міграцыі гэтай краіны.

Паведамляецца, што летась хадайніцтвы на атрыманне палітычнага прытулку ў Эстоніі падавалі 7 беларусаў, але ці то справы большасці з іх працягваюць разглядацца, ці то ім было адмоўлена.

Паводле РІА “Новости”
08.01.2008 - 14:02

Спявак беларуска-ўкраінскага паходжання, народжаны ў Нью-Ёрку, неаднаразова прыязджаў з канцэртамі ў Беларусь. У гонар любімага спевака беларусы ў розных краінах называюць сваіх дзяцей Багданамі, мараць пачуць яго новыя песні і прыйсці на новыя яго канцэрты.

Спецыяльны выпуск самай першай у новым годзе перадачы “Беларускае замежжа” з удзелам беларусаў з розных краінаў прысвечаны Данчыку – любімаму спеваку беларусаў розных узростаў з розных краінаў.

 

04.01.2008 - 14:00
Тэлеканал “Белсат” ад 1 студзеня пачаў вяшчанне ў кабельнай сетцы польскага горада Гайнаўка. Там жыве шмат этнічных беларусаў, і, пэўна, беларускамоўнае тэлебачанне будзе ім даспадобы. Але ці змогуць беларусы ў Беларусі глядзець “Белсат” без спадарожнікавай антэны? Ці магчыма будзе пабачыць першы незалежны і цалкам беларускамоўны телеканал у звычайных кабельных сетках?