Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Навіны беларускага замежжа

02.04.2008 - 13:12
1 красавіка ля беларускай амбасады ў Маскве з 9.00 да 18.00 праходзiў аднаасобны пiкет, што паводле расейскага заканадаўства не патрабуе санкцыянавання. У пiкеце прыняло ўдзел каля 10 чалавек, якiя змянялiся праблiзна праз гадзiну. Сярод удзельнiкаў пiкету былi прадстаўнiкi беларускай дыяпары ў Маскве, актывiсты руху “Абарона” i “Iнiцыятыва”.
02.04.2008 - 13:10
Беларускіх грамадзянаў пачалі браць на працу ў Расіі на агульных умовах, паведамляе сайт klerk.ru.Такая пастанова ўтрымоўваецца ў лісце Федэральнай падатковай службы.

У прыватнасці, зазначаецца, што ў дачыненні да беларусаў не ўжываецца замацаваны ў расійскім заканадаўстве парадак прыцягнення і выкарыстання замежнай працоўнай сілы. На працу беларускіх грамадзянаў неабходна прымаць на агульных умовах.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”



26.03.2008 - 17:26

Спецдакладчык парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні даслаў на адрас лідэра руху "За свободу" Аляксандра Мілінкевіча віншаванні з Днём Волі ўсім беларусам.

Андрэа Рыгоні выказаў шкадаванне, што не зможа быць у Беларусі ў гэты дзень, таму што 13 красавіка ў Італіі маюць адбыцца датэрміновыя парламенцкія выбары, і да гэтай даты ён будзе заняты ўнутранымі справамі, звязанымі з выбарчай кампаніяй.

Паводле “Хартыя-97”

05.02.2008 - 14:07

З 9 лютага распачнецца 15 фестываль беларускай песні ў Бельску Падляшскім.

Каля 20 выканаўцаў возьме ўдзел у фестывалі, які распачнецца 9 лютага у мясцовым доме культуры. У найбліжэйшую суботу 9.02 павятовы адбор абудзецца ў Беластоку, у нядзелю 10.02 - у Гайнаўцы. У ва ўсіх павятовых адборах будуць удзельнічаць каля 70 чалавек, галоўным чынам з ваяводства Паўляшскага

Паводле www.bialorus.pl

29.01.2008 - 13:59
У польскіх гарадках Бельску Падляскім і Гайнаўцы прайшлі ўрачыстыя вечары выпускнікоў агульнаадукацыйных ліцэяў з дадатковым навучаннем беларускай мовы.

Так, сёлета Гайнаўскі ліцэй, які, дарэчы, заняў летась 30-е месца ў рэйтынгу ліцэяў Польшчы, заканчвае навучанне 120 вучняў. У Бельскім ліцэі беларускую мову ў пяці выпускных класах вывучаюць 164 вучні, а сам ліцэй у рэйтынгу знаходзіцца на 45-ым месцы.
29.01.2008 - 13:58
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск прапануе Расіі альтэрнатыву Паўночнаму газаправоду — трубаправод “Амбэр”. Праект, які польскі прэм’ер прадставіць Уладзіміру Пуціну падчас візіту ў Маскву, прадугледжвае пабудову трубы да Нямеччыны праз Латвію, Эстонію, Літву ды Польшчу. Туск хоча пераканаць Крэмль у немэтазгоднасці трубы па дне Балтыйскага мора. Наземны варыянт на палову таннейшы, бяспечны і не пагражае экалогіі Балтыкі — сцвярджаюць у Міністэрстве эканомікі Польшчы.
29.01.2008 - 13:57
Сёння ўночы на розных участках мяжы пачалі працу мытныя службы. Што праўда, працавалі яны не ў поўным складзе.

Польская мытня працягвае страйк, дабіваючыся павышэння аплаты працы. У знак пратэсту кіроўцы трэйлераў заблакіравалі дарогі на мяжы, утварыліся 60-кіламетровыя чэргі. У Варшаве працягваецца сустрэча кіраўніка Мытнай службы з прадстаўнікамі ўраду. Ад яе вынікаў залежыць, ці варта чакаць блакады Варшавы. Тым часам на мяжы з Беларуссю чарга паступова знікае.
29.01.2008 - 13:56
Польскія памежнікі не будуць ужываць санкцый да кіроўцаў, якія вымушаны суткамі стаяць на ўсходняй мяжы і ў якіх з-за гэтага пратэрмінаваліся візы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Памежнай варты Польшчы капітан Яцэк Соньта.

Паводле яго словаў, памежная служба “разумее, што грамадзяне, якія не па сваёй волі аказаліся ў складаных і неспадзяваных абставінах, не могуць адказваць за тое, што адбываецца на мяжы”.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)
29.01.2008 - 13:55
Студэнцкае аб’яднанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту распачынае асветніцкую кампанію “Вечная памяць змагару”, прысвечаную 170-годдзю нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
29.01.2008 - 13:53
Еўразвяз задаволены датэрміновым вызваленнем трох беларускіх палітвязняў. “Мы спадзяёмся, што гэтак жа хутка будуць вызваленыя іншыя палітзняволеныя”, – заявіла камісар знешніх сувязяў і еўрапейскай палітыкі суседства Беніта Ферэра-Вальднер.

У распаўсюджаным 28 студзеня прэсавым рэлізе вітаецца правядзенне тэхнічнай сустрэчы еўрапейскіх і беларускіх экспертаў у галіне энергіі і транспартнай сітуацыі 28-30 студзеня ў Мінску, а таксама нарадзе беларускіх ды еўрапейскіх экспертаў-эколагаў 7 лютага ў Бруселі.